wd wp Пошук:

Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт

Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт — беларускі акцёр і журналіст[1].

Біяграфія

Юрый Жыгамонт нарадзіўся на Палессі. Яго прапрабабуля была дачкою войта і, паводле звестак, пражыла больш за сто гадоў[2]. Яго дзед, Пётр Матфеевіч Жыгамонт, быў расстраляны ў Горкім (цяпер Ніжні Ноўгарад), яго забралі ў 1937-м, а расстралялі ў 1938 годзе[3].

Юрый яшчэ з дзяцінства цікавіўся гісторыяй, рэтра-рэчамі. Рана пачаў вандраваць — старэйшы брат яго заўсёды браў з сабою, калі кудысьці ехаў[4].

Я — стопрацэнтны беларускі падарожнік, бо вандрую толькі ў межах Беларусі, аб чым ніколькі не шкадую.

Скончыў ПТВ па спецыяльнасці «кіроўца вежавых кранаў»[2]. У 1994 г. скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў.

Падчас навучэння ў Тэатральна-мастацкім інстытуце вырашыў вывучыць Беларусь. На вакацыях шукаў на карце нейкае мястэчка, набываў квіток і ехаў туды. Хадзіў па вуліцах, глядзеў на старажытныя дамы, палацы, паркі. А наступнай раніцай ехаў ужо ў іншае мястэчка[4].

Акцёр тэатру і кіно, з 2002 г. служыць у Тэатры юнага гледача, у якім прымае ўдзел у спектаклях «Маленькі лорд Фаўнтлярой», «Тарас на Парнасе»[5].

З 2006 вядучы тэлепраекту «Падарожжы дылетанта», «Новыя падарожжы дылетанта», «Прыгоды дылетанта» на тэлеканале «СТБ». З 2017 «Падарожжа дылетанта» выходзіць на партале TUT.BY.

Самымі дарагімі для сябе кнігамі лічыць Біблію і паэму «Новая зямля» Якуба Коласа[2].

Узнагароды

23 мая 2012 года, загадам міністра культуры РБ Паўла Латушкі, Юрый Жыгамонт узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».[6]

Па выніках галасавання, праведзеных газетай «Комсомольская правда в Белоруссии» прызнаны любімым тэлевядучым на тэлеканале «СТБ» 2010 года[7].

Зноскі

  1. Адзін дзень з беларускай гісторыі:11 лютага (нявызн.) (недаступная спасылка). ЕГУ (11 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2011. Праверана 13 студзеня 2017.
  2. 1 2 3 Ліна Мілаш, Народная Воля Юрый Жыгамонт: «Лапці былі звычайным спецабуткам» (нявызн.). Наша Ніва (28 ліпеня 2009). Праверана 13 студзеня 2017.
  3. Радаўніца ў Курапатах (нявызн.). Беларуская Салідарнасць (2 мая 2006). Праверана 13 студзеня 2017.
  4. 1 2 Інтэрв’ю з Юрыем Жыгамонтам (нявызн.) (недаступная спасылка). Экспресс новости (9 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2017. Праверана 13 студзеня 2017.
  5. Юрый Жыгамонт :: Персаналіі (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2011. Праверана 13 студзеня 2017.
  6. Паплаўская Ася Юрый Жыгамонт атрымаў медаль ад Мінкульта праз год пасля прысуджэння (нявызн.). БелаПАН (17 красавіка 2013). Праверана 13 студзеня 2017.
  7. Допроси любимого ведущего! (нявызн.). KP.by (15 снежня 2010). Праверана 13 студзеня 2017.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нараўлянскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Тэлевядучыя Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Падарожнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе