wd wp Пошук:

Людміла Генрыхаўна Бржазоўская

Людміла Генрыхаўна Бржазоўская (нар. 4 чэрвеня 1946[1], Мінск, Беларусь) — беларуская балерына, балетны педагог

, педагог-рэпетытар Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Народная артыстка Беларусі (1975)[1][2][3].

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску ў сям’і беларускага мастака-жывапісца Генрыха Бржазоўскага, які стварыў больш за 2 тысячы палотнаў. Сям’я Людмілы Бржазоўскай жыла на вуліцы Старажоўскай (дзе ў двары была бацькава майстэрня) недалёка ад Тэатра оперы і балета. У харэаграфічнае вучылішча яе адвяла мама (лейтэнант, урач-стаматолаг у паліклініцы МУС). Дзядуля Людмілы Бржазоўскай, выхадзец са збяднелай польскай шляхты, быў чырванадрэўшчыкам і афармляў у Мінску Чырвоны касцёл[4].

У 1966 годзе закончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча[1] (клас народнай артысткі Беларусі Ірыны Савельевай) і была прынята ў трупу Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі[1]. У 1966—1989 гадах вядучая танцоўшчыца тэатра.

Першай яе сур’ёзнай працай на сцэне тэатра стала партыя Сольвейг у балеце «Пер Гюнт» (1967 год). Падчас працы ў спектаклях «Рамэа і Джульета» (1970) і «Трыстан і Ізольда» (1971) узнік творчы дуэт Людмілы Бржазоўскай з Юрыем Траянам[3].

У 1970 годзе Людміла Бржазоўская стажыравалася ў Ленінградскім тэатры оперы і балета імя Кірава ў Наталлі Дудзінскай. У 1975 годзе (у 29 гадоў) атрымала званне народнай артысткі Беларускай ССР[2],[5].

У 1987 скончыла навучанне на факультэце харэаграфіі Мінскага інстытута культуры. З 1989 года выкладала ў Беларускім харэаграфічным вучылішчы, з 1994 года — на кафедры харэаграфіі Беларускай акадэміі музыкі. З 2001 года працавала ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Адначасова з 1997 года — педагог-рэпетытар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі[2]. Сярод яе выхаванак балерыны Вольга Гайко, Людміла Кудраўцава, Марына Вежнавец і Марына Парамонава[6].

Захапляецца выяўленчым мастацтвам — піша пейзажы, букеты кветак. Таксама малюе на тэму балета, алоўкам. Акрамя сваіх работ, работ бацькі і сястры, у яе доме — карціны прызнаных мастакоў, напрыклад два партрэта Людмілы Генрыхаўны, якія выканаў Барыс Забораў[4]. У Нацыянальным мастацкім музеі ёсць парадны партрэт балерыны Бржазоўскай пэндзля Аляксандра Шастакова[7].

Творчасць

Выканальніцкае мастацтва Бржазоўскай вызначалася высокім лірыка-трагедыйным напалам, спалучала ўменне выявіць унутраную сутнасць вобраза з сучасным пластычным малюнкам танца і завершанасцю ліній[1].

Першая выканала галоўныя партыі ў балетах, пастаўленых Валянцінам Елізар’евым і Атарам Дадзішкіліяні: Нэле («Тыль Уленшпігель» — 2-я рэдакцыя), Ева («Стварэнне свету»), Кармэн («Кармэн-сюіта»), Фрыгія («Спартак»), Маша («Шчаўкунок»), Каханая («Карміна Бурана»), Дзяўчына («Пасля балю»), Джульета («Рамэа і Джульета»), Нэле («Тыль Уленшпігель» — 1-я рэдакцыя)[1].

Яркая індывідуальнасць артысткі выявілася з балетах класічнага рэпертуару, у якіх створаныя ёю вобразы атрымалі новае гучанне: Адэта — Адылія («Лебядзінае возера»), Аўрора («Спячая прыгажуня»), Жызель («Жызель»), Сільфіда («Сільфіда»), Ізольда («Трыстан і Ізольда»), Раймонда («Раймонда», Марыя («Бахчысарайскі фантан»), Паміраючы лебедзь («Паміраючы лебедзь», на музыку «Адажыета» Г. Малера[1].

У нацыянальных балетах выканала партыі Наталькі («Курган» Яўгена Глебава), Маці («Крылы памяці» Уладзіміра Кандрусевіча).

Здымалася ў тэлевізійных варыянтах класічных балетаў «Лебядзінае возера» і «Жызэль» (Бухарэсцкая студыя тэлебачання), «Шчаўкунок», «Стварэнне свету», «Камерная сюіта». Ёй быў прысвечаны творчы тэлевечар «Танцуе Людміла Бржазоўская» (на Беларускім тэлебачанні).

Яе таленту апладзіравалі больш чым у 30 краінах[4]. Балерына выступала ў Італіі, Венгрыі, Фінляндыі, Індыі, Манголіі, Іарданіі, Кувейце, Румыніі, Сінгапуры, Польшчы, Турцыі і іншых краінах[3][6].

Фільмаграфія

Ацэнкі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Бржозовская Людмила Генриховна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 81. — 737 с.
  2. 1 2 3 Бржозовская Людмила Генриховна (нявызн.). Советские актеры театра. kino-teatr.ru (1 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 1 мая 2012.
  3. 1 2 3 Людмила Бржозовская (нявызн.) (недаступная спасылка). Балетмейстеры-репетиторы. НАБТ оперы и балета Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 5 студзеня 2012.
  4. 1 2 3 4 А. Казакова Живопись в антракте // Вечерний Минск : газета. — Минск: 2012-04-05. — В. 12465. — № 14. — С. 16.
  5. Марина Коктыш Людмила Кудрявцева: «На эстраде сегодня гораздо легче получить звание…» // «Народная воля» : газета. — Минск: 2007-07-20. — № 115-116.
  6. 1 2 «Сотворение мира» покажет к юбилею Людмилы Бржозовской белорусский Театр оперы и балета (нявызн.) (недаступная спасылка) (28 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 5 студзеня 2012.
  7. Е. Молочко. Маленькая княгиня белорусского балета (нявызн.). СБ (6 кастрычніка 2001). Праверана 19 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  8. Юбилей известной белорусской балерины (нявызн.). Культура. АНТ (4 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2012. Праверана 19 красавіка 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Балетныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Балетныя педагогі паводле алфавіта
Катэгорыя·Балетныя педагогі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Балетныя педагогі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Балетныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Артысты балета СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі