wd wp Пошук:

Мікола Купава

Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Купава (нар. 31 студзеня 1946, Орша) — сучасны беларускі мастак. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, жывапісу.

Біяграфія

У 19631968 гг. вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, дзе яго настаўнікам быў, паміж іншага, Алег Луцэвіч. У 1976 г. скончыў навучанне на аддзяленні графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, дзе настаўнікамі былі прафесар Павел Любамудраў, дацэнт Васіль Шаранговіч.

З 1972 г. пачынае выставачную дзейнасць, з 1978 г. член Беларускага саюза мастакоў. У 19761978 гг. працаваў выкладчыкам у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. У 19821984 гг. быў мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосць». Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

У 19901996 гг. — намеснік дырэктара Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава пры Беларускай акадэміі мастацтваў, у 1998—2004 гг. — старшыня суполкі «Пагоня».

У 1991 годзе Мікола Купава разам з мастакамі Яўгенам Куліком, Уладзімірам Крукоўскім, Лявонам Бартлавым і Львом Талбузіным стварыў эталон дзяржаўнага герба «Пагоня» і сцяга Рэспублікі Беларусь[2].

У 20022006 гг. — выкладчык малюнка і акварэлі на Архітэктурным факультэце БНТУ.

Адкрыццё выстаўкі у мінскім Палацы мастацтва. Злева направа: Леанід Хобатаў, Мікола Купава, Ганна Грыневіч, Рыгор Сітніца, Аляксей Марачкін.

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, дзяржаўных літаратурных музэях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых установах.

Зноскі

  1. Микола Купава: Своей акцией хочу подчеркнуть значимость Кастуся Калиновского в отечественной истории (руск.)
  2. nn.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Члены Саюза мастакоў Беларусі
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Мастакі XXI стагоддзя
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Педагогі Беларусі
Асобы
Нарадзіліся 31 студзеня
Выкладчыкі БНТУ
Нарадзіліся ў 1946 годзе
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Экслібрысісты Беларусі
Нарадзіліся ў Оршы
Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Мастакі паводле алфавіта
Мастакі СССР
Мастакі XX стагоддзя
Мастакі Беларусі
Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава