wd wp Пошук:

Галіна Францаўна Бальчэўская

Галіна Францаўна Бальчэ́ўская (нар. 20 студзеня 1945, в. Палессе, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 17 мая 2005) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1999).

Біяграфія

Выхоўвалася ў дзіцячым доме ў Чэрвені (бацька пакінуў сям’ю, неўзабаве памерла маці). Год працавала на Мінскім мотавелазаводзе. Скончыла ў 1968 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1968 года актрыса Беларускага тэатра імя Я. Коласа, з 1972 года Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.

Творчасць

Яе творчасці ўласцівы эмацыйная напоўненасць, псіхалагічная дакладнасць, мяккі лірызм, паэтычная адухоўленасць. Сярод роляў: Дуля Пракопіна («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава), Маня («Верачка» А. Макаёнка), Марфа («Дагарэла свечачка…» А. Петрашкевіча), Зоська, Адэля, Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М. Чарота), Альжбета («Паўлінка» Я. Купалы), Ізабела Дрозд («Амністыя» М. Матукоўскага), Віталія («Снежныя зімы» паводле І. Шамякіна), Акуліна («Улада цемры» Л. Талстога), Фяклуша, Уліта («Навальніца», «Лес» А. Астроўскага), Люсета («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка» Мальера), Ліза Брычкіна («А досвіткі тут ціхія…» паводле Б. Васільева), Шафак («У ноч зацьмення месяца» М. Карыма), Валя («Характары» паводле В. Шукшына), Элейн («Пакуль мамы няма дома» Н. Саймана) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне