wd wp Пошук:

Уладзімір Якаўлевіч Цэслер

Уладзімір Цэслер (нар. 30 красавіка 1951) — беларускі мастак, дызайнер.

Адкрыццё арт-праекта «Разумны металл» у галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 22.10.2014

Біяграфія

Скончыў аддзяленне дызайну факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1979).

Жыў і працаваў у Мінску. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады па забеспячэнні трансферу ўлады, пасля чаго быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. Па словах Яўгена Ліпковіча, «была настойлівая рэкамендацыя ад улад яму зваліць, калі не хоча, каб яго закаталі ў асфальт, як усіх астатніх»[1]. Спачатку прыехаў у Кіеў, пасля выляцеў на Кіпр[2].

Творчасць

З 1979 года працаваў сумесна з Сяргеем Войчанкам. Міжнародную вядомасць творчы тандэм набыў у першую чаргу ў галіне плакату — больш за 30 узнагарод міжнародных конкурсаў і біенале.

Значныя працы

Шырока вядомы «Праект стагоддзя. 12 з XX» У. Цэслера і С. Войчанкі, у якім дванаццаць самых значных мастакоў XX ст. былі выяўленыя ў выглядзе стылізаваных яек. Праект экспанаваўся ў ГМІІ імя Пушкіна ў Маскве (1999—2000), у Музеі Людвіга пры Дзяржаўным расійскім музеі ў Санкт-Пецярбургу (2000), на Венецыянскай біенале (2005).

Пасля смерці С. Войчанкі У. Цэслер працягвае працаваць у той жа парадаксальнай і вострай манеры, якая разам з ідэальным тэхнічным выкананнем, стала візіткай іх творчага дуэту. Адна з адметных прац гэтага перыяду — серыя оп-арт-абъектаў «Вектарныя тэхналогіі» (2007).

Кірункі творчасці — плакат, графіка, жывапіс, скульптура, аб’ект, мастацкія акцыі, прамысловы дызайн, афармленне кніг, рэклама.

Галерэя

Зноскі

  1. Дызайнер Уладзімір Цэслер з’ехаў з Беларусі.
  2. Художник Владимир Цеслер: «Мы виноваты. Мы - поколение, которое, мягко говоря, потеряло эту страну»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Дызайнеры Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза дызайнераў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Каардынацыйнай рады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку