wd wp Пошук:

Генадзь Міхайлавіч Гарбук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбук. Генадзь Міхайлавіч Гарбук (24 ліпеня 1934, в. Глыбачка, Ушацкі раён — 7 лютага 2018) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Народны артыст Беларусі (1980)[2].

Біяграфічныя звесткі

У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс Д. Арлова), пасля якога працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа[2]. З 1962 — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[2].

Творчасць

Мастацтву акцёра ўласцівы моцны тэмперамент, глыбокае псіхалагічнае спасціжэнне характараў. Майстар яркай сцэнічнай дэталі, гратэску. Створаныя Гарбуком вобразы адметныя павышай драматычнай напружанасцю, эмацыянальнасцю, глыбокім псіхалагічным разуменнем характараў[2].

Найбольш яркія характары стварыў у нацыянальным рэпертуары: Васіль (спектакль і тэлевізійная пастаноўка «Людзі на балоце» паводле І. Мележа, за тэлеверсію Дзяржаўная прэмія БССР 1966 года[2]), Сымон («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Яўмень («Ажаніцца — не журыцца» М. Чарота і Далецкіх), Клёпкін, Прокусаў («Пагарэльцы», «Верачка» А. Макаёнка), Андрэй Буслай («Парог» А. Дударава)[2].

Імкненнем да арыгінальнай інтэрпрэтацыі пазначаны ролі Г. Гарбука ў класічным і сучасным рэпертуары: Акцёр («На дне(руск.) бел.» М. Горкага), Ціхан («Навальніца(руск.) бел.» А. Астроўскага), Добчынскі(руск.) бел.Рэвізор(руск.) бел.» М. Гогаля), Бярозкін («Залатая карэта» Л. Лявонава(руск.) бел.), Кэлін («Святая святых» І. Друцэ(руск.) бел.) і інш[2].

Здымаецца ў тэлевізійных пастаноўках («Трэцяе пакаленне» па К. Чорнаму — Міхал Тварыцкі, «Трывожнае шчасце» па І. Шамякіну — Пятро Шапятовіч, «Завеі, снежань» па І. Мележу — Апейка, «Плач перапёлкі» па І. Чыгрынаву — Радзівон Чубар, «Крыло цішыні» па Я. Сіпакову — Дзед Басыла), «Ткачы(руск.) бел.» Г. Гаўптмана — Марыц Егер, і ў кіно («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Белыя росы», «Чорны замак Альшанскі») і інш.

Ролі ў тэатры

і інш.

Праца ў кіно

  1. 1970 — Руіны страляюць — Мікола
  2. 1971 — Паланэз Агінскага — камандзір патрызанскага атрада
  3. 1973 — Тартак
  4. 1973 — Цешча(руск.) бел.
  5. 1974 — Полымя(руск.) бел.
  6. 1975 — Ваўчыная зграя
  7. 1979 — Дзень вяртання
  8. 1980 — Буслянё — Пятрок
  9. 1981 — Людзі на балоце — бацька Ганны
  10. 1982 — Раскіданае гняздо
  11. 1982 — Подых навальніцы
  12. 1983 — Белыя росы — Андрэй Ходас, старэйшы сын
  13. 1983 — Чорны замак Альшанскі
  14. 1985 — Трэцяе пакаленне
  15. 1985 — Навучыся танцаваць
  16. 1986 — Дзяржаўная граніца. Фільм 5-ы: Год сорак першы(руск.) бел. — Антось
  17. 1986 — Знак бяды — Пятрок Багацька
  18. 1987 — Загадкавы наследнік(руск.) бел.
  19. 1987 — Цыганка Аза
  20. 1988 — Баграная трава
  21. 1989 — Во бару брусніца
  22. 1989 — І паўторыцца ўсё
  23. 1990 — Рой(руск.) бел.
  24. 1990 — Духаў дзень(руск.) бел.
  25. 1990 — Маці ўрагану
  26. 1991 — Ноч пры дарозе
  27. 1991 — Сівая легенда
  28. 1992 — Кааператыў «Палітбюро», ці Будзе доўгім развітанне(руск.) бел.
  29. 1992 — Ванька-ўстанька
  30. 1993 — Тутэйшыя
  31. 1993 — Птушкі бяз гнёздаў
  32. 1995 — На чорных лядах
  33. 1996 — Шэльма
  34. 1996 — З пекла ў пекла
  35. 1997 — Маё дзела цялячае…
  36. 1998 — Ахвота жыць
  37. 1998 — Маленькі баец
  38. 2003 — Шукшынскія расказы(руск.) бел.
  39. 2003 — На безымянай вышыні(руск.) бел. — гаспадар хутару Марак
  40. 2003 — Паўночны Сфінкс
  41. 2003 — Анастасія Слуцкая
  42. 2005 — Бацькоўскі дом
  43. 2006 — Я памятаю
  44. 2007 — Ворагі
  45. 2008 — Пакуль мы жывыя
  46. 2011 — Талаш — Васіль Талаш
  47. 2012 — Крыніца шчасця — Аляксандр
  48. 2013 — Зімні вальс — Арсеній Уладзіміравіч Міхайлаў
  49. 2008 — Каменская-5
  50. 2009 — Кадэт
  51. 2009 — Поп(руск.) бел.
  52. 2009 — Іван Грозны — Паісі
  53. 2010 — Брэсцкая крэпасць
  54. 2011Клопат

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Памёр народны артыст Беларусі і актор Купалаўскага тэатру Генадзь Гарбукрадыё Свабодная Еўропа. Праверана 7 лютага 2018.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Гарбук Геннадий Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 138. — 737 с.
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24 ноября 2005 г. № 1327 «Аб узнагароджаннi групы артыстаў дзяржаўнай установы „Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы“ Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь»
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2006 г. № 771 «Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2006 года»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Памерлі 7 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў
Катэгорыя·Акцёры СССР