wd wp Пошук:

Адам Глобус

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адамчык. Ада́м Глобус, сапр.: Уладзімі́р Вячасла́вавіч Ада́мчык (29 верасня 1958, Дзяржынск) — беларускі пісьменнік, мастак, выдавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка В. Адамчыка. З 1959 жыве Мінску. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Вучыўся ў мастака Альгерда Малішэўскага[4]. Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам у часопісе «Родник» (з 1987). Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1988), СП БССР (з 1989).

Творчасць

У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989), «Смерць — мужчына» (1992), «Скрыжаванне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік усіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчаснікі» (2006), «Літары»[5] (2006), «Play.by» (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў, «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх аўтараў, 1996), «Сучасная беларуская проза» (зборнік, 2003).

Бібліяграфія

Дыскаграфія

Альбомы

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Adam Glëbus // MAK
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 снежня 2021.
  4. Адам Глобус. Словы пра мастака і настаўніка майго Альгерда Малішэўскага
  5. Глобус А. «Літары»: (зборнік). Выдавецтва ХАРВЕСТ, -Мн.: 2006. ISBN 985-13-5411-2. У зборніку сабраны кнігі: Дамавікамерон, Дамавікамерон новы, Дамавікамерон найноўшы, Дамавікамерон алфавітны, Дамавікамерон sexэвалюцыйны, Дамавікамерон miencki, Літаральнік.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Ежы Гедройца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Выдаўцы Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выдаўцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных