wd wp Пошук:

Эдуард Мікалаевіч Гарачы

Эдуард Мікалаевіч Гарачы (нар. 19 кастрычніка 1936, Мінск[1]) — савецкі і беларускі акцёр тэатру і кіно. Заслужаны артыст Беларусі (1995). Палітычны вязень у 1960-я гады.

Біяграфічныя звесткі

З 1941 да 1945 гг. з маці ў бежанстве ў Яраслаўлі. У траўні 1945 г. вярнуўся на радзіму. У 1954 г. скончыў 26-ю чыгуначную СШ у Мінску.

У 1958 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.

Арыштаваны 25 студзеня 1962 г. у будынку тэатра. Крымінальная справа Гарачага была звязана са справай Кіма Хадзеева. Паводле дадзеных следства, з 1957 г. чытаў і распаўсюджваў сярод сяброў атрыманыя з Масквы рукапісныя зборнікі і анекдоты: пародыю на гімн СССР, прозу Паўла Уліціна («Табу», «Анты-Асаркан»). Асуджаны 6 чэрвеня 1962 г. за «антысавецкую агітацыю» да 2 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У судзе заявіў, «што быў незадаволены савецкай уладай, меркаваў, што сацыялізм будуецца на прыгнёце асобы, што савецкая прамысловасць пабудавана на прыгнёце сялян»[2].

Этапаваны ў Дубраўлаг (былы Цемнікаўскі) Мардоўскай АССР (ст. Поцьма), у лагерны пункт Яваш (п/с 385—7). Вызвалены 25 студзеня 1964 г.[1]. Вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны Пленумам Вярхоўнага суда Беларускай ССР 9 снежня 1983 г.

З красавіка 1964 да жніўня 1965 гг. працаваў у Магілёўскім абласным драматычным тэатры. З восені 1965 педагог Народнага тэатра Палаца культуры Мінскага трактарнага завода. З 1966 г. працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага. У 1995 г. прысвоена званне Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.

Эдуард Гарачы выведзены пад уласным імем у рамане Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2012).

Дыпломныя работы

Ролі, сыграныя на сцэне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача

Ролі, сыграныя на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра

Ролі, сыграныя на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага

Удзел у бягучым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага

Фільмаграфія

Зноскі

  1. 1 2 Слоўнік Маракова
  2. Слоўнік Маракова Рэпрэсаваныя грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Вязні Дубраўлага
Катэгорыя·Постаці Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных