11 студзеня — парламентарыі Рэспублікі Македонія ўхвалілі папраўкі да Канстытуцыі, якія змянюць назву краіны на Рэспубліку Паўночная Македонія.
23 студзеня — Старшыня Нацыянальнай асамблеі ВенесуэлыХуан Гуайдо абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны, нягледзячы на тое, што фактычна і юрыдычна кіраўніком дзяржавы з’яўляецца Нікалас Мадура.
13 лютага — Рэспубліка Македонія афіцыйна змяніла назву на Рэспубліку Паўночная Македонія, паводле дамовы з Грэцыяй, што скончыла спрэчку, якая доўжылася з 1991 года, і адкрыла магчымасць уключэння краіны ў НАТА і Еўрапейскі Саюз[6].
14 лютага — тэрарыстычны акт супраць картэжа з індыйскімі паліцыянтамі ў індыйскім штаце Джаму і Кашмір (спрэчная тэрыторыя Кашмір); 41 чалавек (40 паліцэйскіх і 1 нападнік тэрарыст-смяротнік) загінуў. Тэракт справакаваў эскалацыю інда-пакістанскага супрацьстаяння ў Кашміры.
24 лютага — на рэферэндуме 73,3% жыхароў Кубы прагаласавалі за зацвярджэнне новай канстытуцыі[7].
Сакавік
1 сакавіка — баевікі руху «Талібан» напалі на базу Шаробак (афганская правінцыя Гільменд). У выніку атакі загінулі 397 ваеннаслужачых афганскай арміі і замежных войскаў, а таксама як мінімум 9 баевікоў[8].
Магутны цыклон абрынуўся на горад Бейра ў Мазамбіку. Загінула больш за 150 чалавек[12].
У горадзе Утрэхт (Нідэрланды) невядомы мужчына на адной з прыпынкаў грамадскага транспарту ўвайшоў у трамвай і адкрыў агонь. Паведамляецца аб па меншай меры траіх забітых і некалькіх параненых[13].
6 красавіка — пасля авіаналёта на пазіцыі Лівійскай Нацыянальнай Арміі на поўдзень ад Трыпалі, абвяшчана аб увядзенні беспалётнай зоны для ваеннай авіацыі над заходняй Лівіяй[18].