wd wp Пошук:

Утрэхт

Утрэхт (нідэрл.: Utrecht) — горад у цэнтры Нідэрландаў, сталіца аднайменнай правінцыі. Горад таксама з’яўляецца сталіцай нідэрландскай Рымска-каталіцкай царкоўнай правінцыі, тут размяшчаецца кафедра архібіскупа.

Гісторыя

У сярэдзіне I стагоддзя н.э. рымскі военачальнік Карбулон (Corbulo) пабудаваў крэпасць Траектум (Traiectum) з дрэва і зямлі на беразе Рэйна, які ў той час меў рэчышча ў гэтым месцы (цяпер рэчышча значна зрушылася). У крэпасці магло знаходзіцца да 600 салдат. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца плошча Дамплейн (Domplein) і Домскі сабор.

Крэпасць была адным з умацаванняў на мяжы Рымскай імперыі. Для такіх крэпасцей існаваў загад, як іх будаваць. Гэта была тэрыторыя 150х200 метраў, акружаная завостраным зверху і ашчаціненым знізу пікамі або калючкамі частаколам. Па-за крэпасцю знаходзілася невялікая вёска. Адметнай асаблівасцю крэпасці Траектум быў храм, які знаходзіўся ўсярэдзіне крэпасці.

Пасля батаўскага паўстання 69 года ў крэпасці Траектум запанаваў мір, аднак у II ст. пачасціліся напады германскіх плямён, і каля 270 года рымляне пакінулі крэпасць. Пасля сыходу рымлян Утрэхт увесь час заставаўся населеным пунктам. У 1122 годзе ён атрымаў правы горада ад біскупа. Горад быў акружаны сцяной, і неўзабаве стаў адным з самых квітнеючых гарадоў паўночных Нідэрландаў, у прыватнасці дзякуючы кафедры біскупа.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Абшчыны правінцыі Утрэхт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Утрэхт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гарады Нідэрландаў