wd wp Пошук:

Венецыянскі кінафестываль 2019

76-ы Венецыянскі кінафестываль праходзіў з 28 жніўня па 7 верасня 2019 года[1]. Старшынёй журы асноўнага конкурсу фестывалю была прызначана аргенцінская кінарэжысёрка і сцэнарыстка Лукрэсія Мартэль[2]. Фільмам адкрыцця кінафестывалю стане франка-японская карціна рэжысёра Хірокадзу Корээды «Праўда»[3].

Асноўны конкурс

Наступныя фільмы былі адабраны для ўдзелу ў асноўнай конкурснай праграме фестывалю[3][4][5]:

ФільмАрыгінальная назваРэжысёрКраіна
«Асіная сетка[en]»Wasp NetworkАліўе Асаяс[en] Францыя,  Бразілія
«Ганаровы госць[en]»Guest of HonourАтом Эгаян[en] Канада
«Да зор[en]»Ad AstraДжэймс Грэй[en] ЗША
«Джокер»JokerТод Філіпс ЗША
«Ідэальны кандыдат[en]»The Perfect CandidateХаіфа аль-Мансур[en] Саудаўская Аравія,  Германія
«Маёнтак[en]»A HerdadeТ’яга Гуэдэс[en] Партугалія,  Францыя
«Малочныя зубы»BabyteethШэнан Мёрфі Аўстралія
«Марцін Ідэн»Martin EdenП’етра Марчэла[en] Італія,  Францыя
«Мафія ўжо не тая, што была раней[en]»La mafia non è più quella di una voltaФранка Марэска[it] Італія
«Мэр Рыоне Саніта[en]»Il sindaco del Rione SanitàМарыа Мартоне[en] Італія
«Нумар 7 па Чэры-лэйн[en]»繼園臺七號Юньфань[en] Ганконг
«Пра бясконцасць»Om det oändligaРой Андэрсан Швецыя,  Германія,  Нарвегія
«Пральня[en]»The LaundromatСтывен Содэрберг ЗША
«Праўда»La véritéХірокадзу Корээда Японія,  Францыя
«Размаляваная птушка»Nabarvené ptáčeВацлаў Мархоўл[en] Чэхія,  Славакія,  Украіна
«Суботні раман[en]»蘭心大劇院 (Lán xīn dà jùyuàn)Лоў Е[en] Кітай
«Сусветная слава[en]»Gloria MundiРабер Гедыгян[en] Францыя
«У чаканні варвараў[en]»Waiting for the BarbariansСіра Гера[en] Італія,  ЗША
«Шлюбная гісторыя[en]»Marriage StoryНоа Баўмбах[en] ЗША
«Эма[en]»EmaПабла Лараін[en] Чылі
«Я абвінавачваю»J'accuseРаман Паланскі Францыя

Пераможцы

Конкурсная праграма

Наступныя афіцыйныя ўзнагароды былі прысуджаны на 76-м Венецыянскім кінафестывалі[6][7]:

Другарадныя ўзнагароды

Наступныя другарадныя ўзнагароды былі прысуджаны на 76-м Венецыянскім кінафестывалі[8]:

Сітуацыя вакол Рамана Паланскага

Прысутнасць Рамана Паланскага на фестывалі стала яго першым з’яўленнем на буйным кінамерапрыемстве пасля яго выключэння з Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук[en] у маі 2018 года. Падчас фестывалю старшыня журы Лукрэсія Мартэль[en] заявіла: «Я не аддзяляю чалавека ад мастацтва. Я думаю, што важныя аспекты працы ўзнікаюць у чалавеку <…> Чалавека, які здзяйсняе злачынства такога кшталту і атрымоўвае вырак суду, і ахвяра якога лічыць сябе задаволенай кампенсацыяй, мне цяжка судзіць… Цяжка вызначыцца, які падыход будзе правільным па адносіне да людзей, што здзейснілі пэўныя ўчынкі і былі асуджаныя за іх. Я думаю, што гэтыя пытанні з’яўляюцца дыскусійнымі ў наш час»[9]. Мартэль таксама заявіла, што не прыме ўдзелу ў гала-вячэры ў падтрымку фільма[10]. У сувязі з крытычнымі выказваннямі Мартэль у адрас Паланскага, прадзюсары фільма прыгразілі зняць карціну з фестывальнай праграмы[11][12]. Пазней Мартэль растлумачыла свае каментарыі, заявіўшы: «Згодна з некаторымі паведамленнямі пасля сённяшняй прэс-канферэнцыі, я лічу, што мае словы былі глыбока няправільна зразуметыя. Паколькі я не аддзяляю твор ад аўтара і я ўбачыла шмат чалавечнасці ў папярэдніх фільмах Паланскага, я не выступаю супраць прысутнасці фільма ў конкурсе. У мяне няма перадузятасці да яго і, вядома, я буду глядзець фільм, як і любы іншы ў конкурсе. Калі б у мяне была нейкая перадузятасць, я б склала з сябе абавязкі старшыні журы»[13]. Альберта Барбера, дырэктар Венецыянскага фестывалю, ад пачатку абараняў уключэнне фільма ў конкурсную праграму, заяўляючы: «Мы тут, каб убачыць творы мастацтва, а не судзіць чалавека, які за імі стаіць. Спадзяюся, мы зможам проста абмеркаваць якасць фільма, а не Паланскага і выпадак у акрузе Лос-Анджэлес»[14].

Зноскі

  1. Regulations of the 76th International Film Festival(англ.)  (недаступная спасылка). Сайт «La Biennale di Venezia». Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2019. Праверана 27 ліпеня 2019.
  2. Andreas Wiseman.. Venice Film Festival Appoints ‘Zama’ Director Lucrecia Martel As Jury President (нявызн.). Сайт «Deadline Hollywood[en]» (24 чэрвеня 2019). Праверана 27 ліпеня 2019.
  3. 1 2 Nick Vivarelli. Hirokazu Kore-eda’s ‘The Truth’ With Catherine Deneuve, Juliette Binoche to Open Venice Film Festival (нявызн.). Сайт «Variety» (18 ліпеня 2019). Праверана 27 ліпеня 2019.
  4. Nick Vivarelli. Joker,’ ‘Ad Astra,’ ‘The Laundromat,’ ‘Marriage Story’ to Compete in Venice (нявызн.). Сайт «Variety» (25 ліпеня 2019). Праверана 27 ліпеня 2019.
  5. Venezia 76 Competition(англ.) . Сайт «La Biennale di Venezia» (25 ліпеня 2019). Праверана 27 ліпеня 2019.
  6. Official Awards of the 76th Venice Film Festival(англ.) . Сайт «La Biennale di Venezia» (7 верасня 2019). Праверана 4 лютага 2021.
  7. Ariston Anderson. Venice: Todd Phillips’ ‘Joker’ Wins Golden Lion, Roman Polanski Wins Silver Lion(англ.) . Сайт «The Hollywood Reporter» (7 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2019. Праверана 4 лютага 2020.
  8. Collateral Awards of the 76th Venice Film Festival(англ.) . Сайт «La Biennale di Venezia». Праверана 4 лютага 2021.
  9. Charles Barfield. Venice Jury President Lucrecia Martel Has Complicated Feelings About Polanski’s Inclusion: “I Don’t Separate The Man From The Art”(англ.) . Сайт «The Playlist» (28 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  10. Ariston Anderson. Venice Jury Head Lucrecia Martel Says Polanski Has Right to Be in Lineup but She Won’t Celebrate Him(англ.) . Сайт «The Hollywood Reporter» (28 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  11. Ariston Anderson, Scott Roxborough. Venice: Roman Polanski’s Producers Threaten to Pull Film After Jury President’s Comments(англ.) . Сайт «The Hollywood Reporter» (29 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  12. Nick Vivarelli. Venice: Producer Considered Withdrawing Roman Polanski’s Film After Jury President’s Remarks(англ.) . Сайт «Variety» (29 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  13. Nancy Tartaglione. Venice Jury President Lucrecia Martel Clarifies Comments On Roman Polanski: No Prejudice Against Competition Film ‘An Officer And A Spy’(англ.) . Сайт «Deadline Hollywood[en]» (28 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  14. Ariston Anderson. Venice Chief Alberto Barbera Defends Lack of Women Directors, Roman Polanski Inclusion in Lineup(англ.) . Сайт «The Hollywood Reporter» (25 ліпеня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінафестывалі 2019 года
Катэгорыя·Падзеі ў Венецыі
Катэгорыя·Верасень 2019 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Венецыянскі кінафестываль
Катэгорыя·Жнівень 2019 года
Катэгорыя·2019 год у Італіі