wd wp Пошук:

Аньес Варда

Анье́с Варда́, імя пры нараджэнні Арле́т Варда́ (фр.: Agnès Varda, Arlette Varda; 30 мая 1928, Іксель, Брусель, Бельгія — 29 сакавіка 2019, Парыж, Францыя) — французскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар мастацкага і дакументальнага кіно, а таксама вядомы фатограф.

Кінематаграфічны стыль Варда адрозніваюць дакументальны рэалізм, цікавасць да сацыяльных пытанняў і тэмы фемінізму, а таксама ярка выражаны эксперыментальны падыход. Па словах крытыка Элісан Сміт, кар’ера Аньес Варда — гэта важны і часта недаацэньваемы голас у сучасным французскім кіно. Яе праца апярэдзіла з’яўленне Новай хвалі, а фільм 1955 года «Пуэнт-курт» змяшчае шматлікія характэрныя для гэтага руху элементы, дзякуючы якім ён стаў вядомым[9]. Нягледзячы на цесную сувязь з Французскай новай хваляй, больш дакладна будзе сказаць, што Варда належыць да роднаснай Новай хвалі групе кінарэжысёраў Левага берага. Гэтую групу адрознівала «любоў да багемнага жыцця, высокая ступень уцягнутасці ў літаратуру і пластычныя мастацтвы, і як вынік, цікавасць да эксперыментальнага кінематографу, а таксама атаясамліванне з левай палітыкай»[10]. Вядучымі рэжысёрамі Групы Левага берага былі Крыс Маркер, Ален Рэнэ і сама Аньес Варда[10], да яе прымыкалі Жан-П’ер Мельвіль, Ален Роб-Грые і Маргерыт Дзюрас[11], а таксама прадстаўнікі літаратурнага руху Новы раман.

За свою працу ў кіно Варда была ўдастоена Сярэбранага мядзведзя Берлінскага кінафестывалю (за фільм «Шчасце»), Залатога льва Венецыянскага фестывалю (за фільм «Без даху, па-за законам»), двух прэмій Сезар за дакументальныя працы і ганаровага Сезара ў 2001 годзе. У 2015 годзе на Канскім кінафестывалі была удастоена Ганаровай «Залатой пальмавай галіны». Уладальніца ганаровай прэміі «Оскар» за ўклад у кінамастацтва.

Зноскі

  1. Agnes Varda
  2. Agnès Varda // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.oxfordbibliographies.com/view/document/obo-9780199791286/obo-9780199791286-0004.xml
  4. http://www.egs.edu/faculty/agnes-varda/biography/
  5. https://france3-regions.francetvinfo.fr/provence-alpes-cote-d-azur/alpes-maritimes/cannes/cineaste-agnes-varda-habituee-du-festival-cannes-est-decedee-age-90-ans-1646712.html
  6. Who’s Who in FranceParis: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908 Праверана 29 сакавіка 2019.
  7. http://www.nytimes.com/2009/07/24/movies/24movies.htmlThe New York Times.
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  9. Alison Smith. «Agnes Varda», 1998
  10. 1 2 Robert Farmer. Marker, Resnais, Varda: Remembering the Left Bank Group (англ.) . senses of cinema (Верасень 2009). Праверана 30 сакавіка 2019.
  11. Donato Totaro. Hiroshima Mon Amour (DVD Review) (англ.) . Offscreen (Жнівень 2003). Праверана 30 сакавіка 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Сцэнарысты Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Фатографы Францыі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
Катэгорыя·Кінарэжысёры Францыі
Катэгорыя·Кінапрадзюсары Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў»
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Памерлі 29 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ікселі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных