wd wp Пошук:

Адэн

Адэн (араб. عدن‎‎) — горад у Емене на беразе Адэнскага заліва, былая сталіца Народнай Рэспублікі Паўднёвага Емена (30 лістапада 1967 — 30 лістапада 1970) і Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Емен (да 22 мая 1990 года). Пасля аб’яднання ў адзіны Емен, статус сталіцы быў страчаны, але горад застаўся важным транзітным портам на ўзбярэжжы Аравійскага мора. Акрамя таго, ля горада размешчаны аэрапорт міжнароднага значэння.

Насельніцтва — 800 тыс. жыхароў (2008)[1].

Эканоміка

У наш час у горадзе развіта таксама нафтаперапрацоўчая прамысловасць. Таксама ў Адэне маюцца тэкстыльныя, рыбаперапрацоўчыя і суднарамонтныя прадпрыемствы.

Транспарт

Адэн — найбуйнейшы марскі порт Емена, знаходзіцца на адным з самых ажыўленых марскіх шляхоў свету, з’яўляючыся перавалачным пунктам паміж марскімі шляхамі Індыйскага акіяна, Чырвонага і Міжземнага мораў, Персідскага заліва.

Зноскі

  1. World Gazetteer: Yemen — largest cities (per geographical entity)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Парты Індыйскага акіяна
Гарады Емена
Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Населеныя пункты без паштовага індэкса
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Ваенныя парты
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара