wd wp Пошук:

Ордэн Ганаровага легіёна

Ордэн Ганаровага легіёна (фр.: Ordre national de la Légion d’honneur) — французскі нацыянальны ордэн, заснаваны Напалеонам Банапартам 19 мая 1802 года па прыкладзе рыцарскіх ордэнаў. Паводле кодэкса Ганаровага легіёна і вайсковага медаля[1] гэта ганаровая арганізацыя мае статус і правы юрыдычнай асобы. Прыналежнасць да ордэна з’яўляецца найвышэйшым знакам адрознення, пашаны і афіцыйнага прызнання асаблівых заслуг у Францыі. Прыём у члены ордэна ажыццяўляецца за выдатныя ваенныя ці грамадзянскія заслугі прэзідэнтам Французскай рэспублікі, які з’яўляецца гросмайстрам (grand maitre) ордэна. Ганаровы легіён гуляе, такім чынам, ролю адной з найважнейшых інстытуцый французскай дзяржавы і сімвалаў рэспублікі. За некаторымі выключэннямі, у ордэн не прымаюць пасмяротна[2]. Па сцвярджэнню генерала Дэ Голя, «Ганаровы легіён — гэта супольнасць эліты жывых»[3][4][5].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Афіцыйны кансалідаваны тэкст Кодэкса Ордэна Ганаровага легіёна і вайсковага медаля на дзяржаўным сайце міністэрства юстыцыі Францыі — Лежыфранс
  2. Le Colporteur, Automne 2004, page 5(недаступная спасылка) Comme le Code actuel de la Légion d’Honneur ne prévoit pas d’admission à titre posthume le général de Gaulle disait que " la Légion d’Honneur est une élite de vivants “.
  3. Distinction : Moussa Balla Coulibaly honoré par la France de la Légion d’honneur(недаступная спасылка) Le Général de Gaulle ne disait-il pas d’ailleurs que «la Légion d’honneur est une élite de vivants».
  4. 05/02/05 — FRANCE — L’Ordre National de la Légion d’Honneur Le général de Gaulle disait que «la Légion d’Honneur est une élite de vivants»
  5. ORDRE NATIONAL DE LA LEGION D’HONNEUR Le général de Gaulle ayant ces mots, " la Légion d’Honneur est une élite de vivants " !

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рыцарскія ордэны
Катэгорыя·Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ордэн Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта