wd wp Пошук:

Ліянель Месі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ліяне́ль Андрэ́с Ме́сі (ісп.: Lionel Andrés Messi; нар. 24 чэрвеня 1987, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.

У 2009, 2010, 2011, 2012, 2015 і 2019 гадах быў прызнаны найлепшым футбалістам года па версіі FIFA.

Раннія гады

Нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 года ў Расарыа, Аргенціна. Ягоны бацька Хорхе Месі працаваў на фабрыцы, а маці Селія Месі (Кучыціні) — часткова занятая прыбіральшчыца. Сям’я ягонага бацькі паходзіць з італьянскага горада Анкона, адкуль ягоны прашчур Анджэла Месі эміграваў у Аргенціну ў 1883 годзе. Ліянель мае двух старэйшых братоў — Радрыга і Маціяса, а таксама сястру Марыю Соль. Месі стаў займацца футболам ва ўзросце пяці гадоў, выступаючы за мясцовы клуб «Грандолі». На першыя трэніроўкі яго прывозіла бабуля, якая была адзінай у сям’і, хто хацеў бачыць Ліянеля футбалістам[4]. Пасля «Грандолі» Ліянель перайшоў у «Ньюэлс Олд Бойз», які таксама базуецца ў Расарыа. Ва ўзросце дзесяці гадоў у Ліянеля дыягназавалі дэфіцыт гармона росту. «Рывер Плэйт» праяўляў інтарэс да хлопца, але не меў дастатковых сродкаў на ягонае лячэнне. Калі Ліянелю было 13 гадоў, адзін з акцыянераў «Барселоны» даведаўся пра маладога гульца. Пасля прагляду футбаліста спартыўны дырэктар клуба Карлас Рэшак здолеў пераканаць савет дырэктароў аплаціць пераезд сям’і Месі ў Еўропу і ягонае лячэнне.

Клубная кар’ера

З 13 гадоў Ліянель гуляў у моладзевым складзе «Барселоны», у першым жа сваім матчы аформіўшы «покер». За асноўны склад іспанскага клуба Месі дэбютаваў 17 кастрычніка 2003 года ў таварыскай сустрэчы з партугальскім «Порту». Пасля матча газета «El Mundo» напісала: «У гэтага хлопца левая нага Марадоны, хуткасць Кройфа і пас Раналдынью».

22 снежня 2020 форвард «Барселоны» стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі футбола па галах за адзін клуб. Забіўшы свой 644-ы мяч, ён пераўзыйшоў дасягненне Пеле[5].

1 ліпеня 2021 года па заканчэнні кантракта з «Барселонай» стаў свабодным агентам. Планавалася, што будзе падпісана новае пагадненне, аднак 5 жніўня клуб абвясціў, што новы кантракт не можа быць заключаны з-за фінансавых абмежаванняў Ла Лігі. 10 жніўня Месі падпісаў двухгадовае пагадненне з французскім «Пары Сен-Жэрмен» з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год. У новым клубе ён атрымаў кашулю з нумарам 30, пад якім выступаў у пачатку кар’еру ў «Барселоне».

Міжнародная кар’ера

Да свайго дэбюту ў моладзевай камандзе Аргенціны Месі атрымаў запрашэнне выступаць за нацыянальную зборную Іспаніі, але адхіліў яго. У чэрвені 2004 года ён нарэшце дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны ў матчы супраць Парагвая.

Дасягненні

Персанальныя

Клубныя

Барселона:

«Пары Сен-Жэрмен»:

Міжнародныя

Зборная Аргенціны:

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #137928408 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Lionel Andrés Messi // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #137928408 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. «Блоха» Архівавана 31 мая 2011., championat.ru (руск.)
  5. sport.tut.by Архівавана 25 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Аргенціны
Катэгорыя·Уладальнікі «Залатога мяча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Паслы добрай волі ЮНІСЕФ
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расарыа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Уладальнікі трафея Пічычы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па футболе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона B
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона C
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта