wd wp Пошук:

Ліван

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ліван.

Ліва́н (араб. لبنان‎‎) — дзяржава на Блізкім Усходзе. Знаходзіцца на ўсходнім беразе Міжземнага мора, на поўначы і ўсходзе мяжуе з Сірыяй, на поўдні — з Ізраілем. Плошча — 10,4 тыс.км². Дзяржаўная мова — арабская. Сталіца — г. Бейрут. Краіна падзяляецца на 5 мухафаз. Нацыянальная свята — Дзень незалежнасці (22 лістапада).

Дзяржаўны лад і палітыка

Карта

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад і палітыка Лівана Ліван — рэспубліка. Дзеючая Канстытуцыя дзяржавы была прынятая ў 1926 года, у перыяд французскага мандата. Пазней у яе неаднаразова ўносіліся папраўкі і змены (апошнія — у 1999).

Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт, якога выбірае Нацыянальная Асамблея тэрмінам на 6 гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту, 128 дэпутатаў якога выбірае насельніцтва на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад пад кіраўніцтвам Прэм’ер-міністра, якога назначае Прэзідэнт.

Паводле традыцыі, што ўсталявалася з 1943, Прэзідэнта выбіраюць ад хрысціянскай часткі насельніцтва, Прэм’ер-міністра прызначаюць ад мусульман-сунітаў, кіраўніка парламента — ад мусульман-шыітаў. Для згоды паміж рэлігійнымі абшчынамі краіны з 1992 усталяваўся прынцып роўнага падзелу паміж хрысціянамі і мусульманамі міністэрскіх і іншых вышэйшых пасад у дзяржаўнай адміністрацыі.

Насельніцтва Лівана — каля 4 мільёнаў чалавек. Рэспубліка вылучаецца ў арабскім свеце надзвычайнай рэлігійнай разнастайнасцю. У Ліване дзейнічае асаблівая палітычная сістэма — канфесіяналізм, які разумее арганізацыю дзяржаўнай улады ў адпаведнасці з падзелам грамадства на рэлігійныя абшчыны.

Да грамадзянскай вайны 19751990 гг. Ліван быў квітнеючай дзяржавай, фінансавай і банкаўскай сталіцай арабскага свету з пераважнай доляй хрысціянскага насельніцтва, завошта атрымаў неафіцыйную назву «Блізкаўсходняя Швейцарыя». Ліван карыстаецца таксама папулярнасцю сярод турыстаў. Пасля завяршэння вайны пачалася рэканструкцыя эканомікі.

Геаграфія

Ліванскі кедр на схіле хрыбта Ліван

Ліван — пераважна горная краіна. 2 паралельныя горныя хрыбты перасякаюць Ліван з поўначы на поўдзень. На захадзе — хрыбет Ліван (г. Курнет-эс-Саўда, 3082 м), на ўсходзе — Антыліван (г. Эш-Шэйх, 2814 м); паміж імі — даліна Бекаа (шырыня 8-14 км). Раўнінныя ўчасткі на ўзбярэжжы. Карысныя выкапні: буры вугаль, жалезныя, марганцавыя, уранавыя руды. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. Сярэдняя тэмпература студзеня 13 °C, ліпеня 28 °C. У гарах бываюць маразы, снег трымаецца да 6-7 месяцаў. Ападкаў за год 1000 мм на ўзбярэжжы, 3000 мм на заходніх схілах Лівана, 700 мм у Антыліване, 400 мм у даліне Бекаа. Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй, выкарыстоўваюцца на арашэнне. Найбуйнейшая р. Эль-Літані. Расліннасць пераважна хмызняковая. Невялікія лясы з ліванскага кедру, алепскай хвоі, дубу, клёну, піхты, ядлоўцу разам з хмызнякамі займаюць 8 % тэрыторыі краіны. Ёсць некалькі невялікіх рэзерватаў.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Лівана Тэрыторыя Лівана заселена з часоў верхняга палеаліту. У старажытнасці прыбярэжныя раёны былі часткай Фінікіі, дзе існавалі такія важныя фінікійскія гарады, як Тыр, Берыт, Сідон, Бібл. Тэрыторыя Лівана ўваходзіла ў склад Старажытнага Егіпта (2-я палова 2-га тыс.да н.э.), Асірыі (8-7 ст.да н.э.), дзяржаў Ахеменідаў (6-4 ст.да н.э.), Аляксандра Македонскага (4 ст.да н.э.), Пталамеяў (4-3 ст.да н.э.), Селеўкідаў (3-1 ст.да н.э.). У 64 годзе да н.э. заваяваны Рымам. У 4-7 ст. н.э. у складзе Візантыі. У сярэдзіне 7 стагоддзя заваяваны арабамі, уваходзіў у склад халіфата Амеядаў, халіфата Абасідаў, халіфата Фатымідаў. З 8-9 ст. у Горным Ліване пасяліліся прадстаўнікі хрысціянскай секты маранітаў, з 11 стагоддзя пашыралася вучэнне шыіцкай секты друзаў.

Вядомыя асобы

Літаратура

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Ліван
Дзяржавы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай