wd wp Пошук:

Гвінея

Гвіне́я (фр.: Guinée), Гвіне́йская Рэспу́бліка (фр.: République de Guinée) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе на поўначы з Сенегалам, на поўначы і паўночным усходзе з Малі, на ўсходзе з Рэспублікай Кот-д’Івуар, на поўдні з Ліберыяй, на паўднёвым захадзе з Сьера-Леоне і Гвінеяй-Бісау. З захаду абмываецца Атлантычным акіянам.

Плошча 246 тыс. км². Насельніцтва 10,1 млн чал. (2009). Сталіца — Конакры.

Асновай слабаразвітай эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: кава, проса, сорга, бананы. У Гвінеі знаходзяцца 30 % сусветных запасаў баксітаў, і краіна з’яўляецца другім у свеце экспарцёрам гэтай сыравіны.

Геаграфія Гвінеі

Асноўны артыкул: **Геаграфія Гвінеі**Больш за палову тэрыторыі краіны займаюць невысокія горы і плато. Атлантычнае ўзбярэжжа моцна парэзана эстуарыямі рэк і занята алювіяльна-марской нізінай шырынёй 30-50 км. Далей уступамі падымаецца плато Фута-Джалон, раздзеленае на асобныя масівы вышынёй да 1538 м (гара Тамге). За ім, на ўсходзе краіны, размешчана ўзвышаная пластовая раўніна, на поўдзень ад якой падымаецца Паўночна-Гвінейскае ўзвышша, якое пераходзіць у цокальныя плато (≈ 800 м) і глыбавыя нагор’і (гара Німба - вышэйшая кропка краіны вышынёй 1752 м).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дзяржавы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Гвінея