32-я цырымо́нія прысуджэ́ння Еўрапе́йскай кінапрэ́міі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 7 снежня 2019 года ў тэатры «Haus der Berliner Festspiele» у Берліне.
Абранне пераможцаў у асноўных намінацыях адбывалася ў некалькі этапаў. 20 жніўня быў сфарміраваны так званы «доўгі спіс» поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію. У спіс увайшлі 46 фільмаў, вытворчасцю якіх займалася 31 еўрапейская краіна[1]..mw-parser-output .ts-Пераход img{margin-left:.285714em} 9 лістапада на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі быў абвешчаны «кароткі спіс» намінантаў у асноўных катэгорыях. Лідарамі па колькасці намінацый сталі кінастужкі «Боль і слава», «Здраднік» і «Я абвінавачваю», адзначаныя чатырма намінацыямі. Па тры намінацыі атрымалі «Партрэт дзяўчыны ў агні» і «Фаварытка».
20 жніўня 2019 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію 2019 года. У спіс увайшлі 46 фільмаў, вытворчасцю якіх займалася 31 еўрапейская краіна[1]. Пазней, 26 верасня Рада Еўрапейскай кінаакадэміі прыняла рашэнне дадаць у гэты спіс яшчэ два фільмы: карціну Роя Андэрсана «Пра бясконцасць» і працу Рамана Паланскага «Я абвінавачваю». Такое дзеянне Рады Еўрапейскай кінаакадэміі адпавядае яе праву дадаткова ўключаць у спіс выдатныя фільмы, прэм’ера якіх адбылася ў перыяд з чэрвеня па верасень бягучага года.
Сінім колерам фона выдзелены фільмы, якія былі адзначаны хаця б адной намінацыяй або ўдастоіліся хаця б адной узнагароды на цырымоніі.
Ніжэй прыведзены спісы пераможцаў[57] і намінантаў[58]. У межах адной катэгорыі намінанты ўпарадкаваны паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона і прыводзіцца першым.
19 лістапада 2019 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла пераможцаў у тэхнічных намінацыях. Пераможцы абіраліся адмысловым журы з васьмі спецыялістаў, асноўваючыся на «доўгім спісе» мастацкіх фільмаў, рэкамендаваным Еўрапейскай кінаакадэміяй. Пераможцы вызначаліся ў васьмі намінацыях: Найлепшы еўрапейскі аператар, Найлепшы еўрапейскі мантажор, Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык, Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах, Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму, Найлепшы еўрапейскі кампазітар, Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр, Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах[74].
Намінацыя | Пераможца | Фільм |
---|---|---|
Найлепшы еўрапейскі аператар | Робі Раян[en] | «Фаварытка» |
Найлепшы еўрапейскі мантажор | Ёргас Маўрапсарыдзіс[en] | «Фаварытка» |
Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык | Анчон Гомес | «Боль і слава» |
Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах | Сэндзі Паўэл[en] | «Фаварытка» |
Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму | Надзія Стэйсі | «Фаварытка» |
Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Джон Гюртлер[de] | «Разбуральніца сістэмы» |
Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр | Эдуарда Эсквідэ, Нача Роя-Віланова, Ларан Шасэн | «Ноч даўжынёй у дванаццаць гадоў[en]» |
Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах | Martin Ziebell, Sebastian Kaltmeyer, Néha Hirve, Jesper Brodersen & Torgeir Busch | «Пра бясконцасць» |
Узнагарода | Фільм | Рэжысёр(ы) | Краіны-вытворцы | Сп. |
---|---|---|---|---|
Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы еўрапейскі фільм | «Халодная вайна» | Павел Паўлікоўскі | ![]() ![]() ![]() |
[75] |
«Mamma Mia! Гэта зноў мы[en]» | Олівер Паркер[en] | ![]() |
[76] | |
«Боль і слава» | Педра Альмадовар | ![]() |
[15] | |
«Вялікае купанне[en]» | Жыль Лелуш[en] | ![]() |
[77] | |
«Дзяўчына[en]» | Лукас Донт[en] | ![]() ![]() |
[78] | |
«Догмэн» | Матэа Гаронэ | ![]() ![]() |
[79] | |
«Журнал 64[da]» | Крыстафер Боэ[en] | ![]() |
[80] | |
«Карміцелька[en]» | Нора Тумі[en] | ![]() ![]() ![]() |
[81] | |
«Мяжа» | Алі Абасі[en] | ![]() ![]() |
[82] | |
«Фаварытка» | Ёргас Ланцімас | ![]() ![]() |
[52] | |
«Фантастычныя істоты: Злачынствы Грындэльвальда» | Дэвід Ейтс[en] | ![]() ![]() |
[83] | |
«Шчаслівы Лазар» | Алічэ Рарвакер[en] | ![]() ![]() ![]() ![]() |
[84] | |
Кінапрэмія еўрапейскіх універсітэтаў[en] | «Партрэт дзяўчыны ў агні» | Селін Ш’яма[en] | ![]() |
[40] |
«А потым мы танцавалі» | Леван Акін[de] | ![]() ![]() ![]() |
[11] | |
«Бог існуе, яе імя — Петрунья[en]» | Тэона Стругар Мітэўска[fr] | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
[14] | |
«Піранні[en]» | Клаўдзіа Джаванезі[en] | ![]() |
[41] | |
«Разбуральніца сістэмы» | Нора Фінгшайдт[de] | ![]() |
[43] |
Узнагарода | Фота | Лаўрэат | Сп. |
---|---|---|---|
Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні | ![]() |
Вернер Херцаг | [2] |
Еўрапейская кінапрэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе | ![]() |
Жульет Бінош | [4] |
Колькасць узнагарод, атрыманых фільмам, можа быць большай за колькасць намінацый, бо тэхнічныя ўзнагароды прысуджаюцца без папярэдняга намініравання.
Фільмы, што атрымалі некалькі намінацый
|
Фільмы, што атрымалі хаця б адну ўзнагароду
|