wd wp Пошук:

Мазамбік

Мазамбі́к, Рэспубліка Мазамбік (парт.: República de Moçambique) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР, Свазілендам, Танзаніяй, Малаві, Зімбабве і Замбіяй. Мае выхад да Індыйскага акіяна. Сталіца краіны — горад Мапуту, у 1876—1976 вядомы як Лаўрэнца-Маркеш. Нацыянальная валюта — мецікал.

Першай цывілізацыяй, што склалася на мазамбіцкай зямлі, стала супольнасць суахілі. З ХVI стагоддзя пачалося пранікненне партугальцаў, сустрэтае адпорам тубыльскіх плямёнаў. Мазамбік заставаўся партугальскай калоніяй да 1975 года. Незалежны Мазамбік абраў сацыялістычны аднапартыйны шлях, аднак эканамічныя складанасці і грамадзянская вайна змусілі ўлады краіны перайсці на дэмакратычныя рынкавыя рэйкі ў пачатку 1990-х.

З 1994, калі ў Мазамбіку прайшлі першыя мультыпартыйныя выбары, дзяржава з’яўляецца адносна стабільнай дэмакратыяй, прэзідэнцкай рэспублікай. Аднак у 2013 арганізацыя Resistência Nacional Moçambicana (RENAMO) зноў запаліла партызанскі рух, хаця і даволі слабы. Мазамбік падзяляецца на 10 правінцый (provincias) і сталічны горад.

Нягледзячы на тое, што большасць з 30 млн жыхароў краіны належыць да народаў банту, мазамбікцы — дужа стракатая этнічная супольнасць. Таму адзіная дзяржаўная мова — партугальская, якой у якасці другой мовы валодае палова насельніцтва. Асноўная рэлігія — хрысціянства, маюцца мусульманскія і анімістычныя меншасці. Найбуйнейшы горад завецца Матола і з’яўляецца заходнім прыгарадам Мапуту.

Мазамбік надзелены багатымі і разнастайнымі прыроднымі рэсурсамі. Пры пераважна аграрным характары эканомікі, развіваюцца лёгкая і харчовая прамысловасць, гідраэнергетыка і вытворчасць алюмінію, нафтаперапрацоўка. Расце турыстычны сектар. Галоўны партнёр і крыніца інвестыцый — ПАР. Нягледзячы на адныя з самых высокіх у свеце тэмпы росту ВУП з 2001, Мазамбік застаецца беднай краінай з жабрачым ВУП на душу насельніцтва і вельмі нізкімі ўзроўнем і працягласцю жыцця.

Мазамбік з’яўляецца членам ААН, Руху недалучэння, Афрыканскага саюза, Супольнасці Развіцця Паўднёвай Афрыкі (SADC).

Этымалогія

Сваёй назвай краіна абавязана арабскаму гандляру Мусе Бін Біку, чыё імя атрымаў невялічкі востраў, які Муса наведаў а пазней жыў на ім. Трансфармаваны Муса Бін Біку быў распаўсюджаны партугальцамі на ўсё нізіннае ўзбярэжжа ўсходняй Афрыкі.

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з ПАР і Эсваціні (Свазілендам) на поўдні, Танзаніяй на поўначы, Малаві, Зімбабве і Замбіяй на захадзе. На ўсходзе мае шырокі выхад да Індыйскага акіяна. За Мазамбіцкім пралівам ляжаць Мадагаскар, Каморы і Маёта.

Астравы Мазамбіка: Базаруту, Кірымбаш, Мазамбік. Апошні даў сваю назву ўсёй краіне.

Прырода

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Мазамбіка

Арабскія гандляры канваююць рабоў

Найбольш старажытнае насельніцтва Мазамбіка — бушмены і гатэнтоты, выціснутыя ў VVIII стст.. плямёнамі банту. З VIII ст. сюды праніклі арабы і суахілі, якія заснавалі на ўзбярэжжы Мазамбіка шэраг гандлёвых цэнтраў. Да пачатку 2-га тысячагоддзя ў міжрэччы Замбезірака Лімпопа склалася дзяржаўнае ўтварэнне Манаматапа (захаваліся рэшткі збудаванняў з вялікіх гранітных блокаў), якое адыгрывала важную ролю ў араба-суахілійскім гандлі, які квітнеў у познім сярэднявеччы.

Лаўрэнца-Маркеш, сённяшні Мапуту, 1905

У 1498 востраў Мазамбік наведаў партугальскі мараплавец В. да Гама. Да сярэдзіны XVI ст. партугальцы захапілі шэраг апорных пунктаў на ўзбярэжжы Мазамбіка. Яны навязалі няроўныя дагаворы правіцелям Манаматапы, якая прыйшла ў заняпад і распалася ў пачатку XVIII ст.; у XVIXIX стст. адсюль вёўся вываз рабоў на плантацыі ў Бразілію. У 1752 г. партугальскія ўладанні ў паўднёва-ўсходняй Афрыцы былі аб’яднаны ў адзіную калонію Мазамбік са сталіцай на аднайменным востраве плошчай 1,5 кв.км. На працягу XIX ст. партугальцы вялі ўпартую барацьбу з дзяржавай Ватуа ў міжрэччы Лімпопа — Пунгве, якая скарылася толькі ў пачатку ХХ ст. У 1898 адміністрацыйны цэнтр калоніі быў перанесены ў Лаўрэнца-Маркеш.

У 1951 г. Мазамбік абвешчаны «заморскай правінцыяй» Партугаліі, у 1972 г. — яе «заморскім штатам». Грамадзянскімі правамі карысталіся толькі невялікія групы т.зв. «асіміляваных» афрыканцаў. У 1962 г. на базе нацыянал-вызваленчай афрыканскіх арганізацый створаны Фронт вызвалення Мазамбіка (ФРЭЛІМО) на чале з Э.Мандлане1969 г. — С.Машэлам). У 1964 г. ФРЭЛІМО пачаў узброенае паўстанне супраць партугальскага панавання і да 1974 г. кантраляваў значную частку Мазамбіка. Пасля падзення дыктатуры ў Партугаліі ў верасні 1974 г. паміж новымі ўладамі і ФРЭЛІМО падпісаны дагавор аб стварэнні пераходнага ўрада Мазамбіка.

25 чэрвеня 1975 г. абвешчана Народная Рэспубліка Мазамбік (НРМ), прэзідэнтам якой стаў Машэл. Канстытуцыя 1975 г. зацвярджала курс на стварэнне ў дзяржаве палітычных, ідэалагічных, навуковых і матэрыяльных асноў сацыялістычнага грамадства, а таксама кіруючую роль ФРЭЛІМО. Урад правёў нацыяналізацыю знешняга гандлю, банкаў, устаноў адукацыі і аховы здароўя, юрыдычнай службы і большасці прадпрыемстваў, быў выдадзены закон пра землекарыстанне, паводле якога зямлёй надзяляліся створаныя сялянскія кааператывы. Пасля абвяшчэння незалежнасці Мазамбік пакінула большасць еўрапейскага насельніцтва (галоўным чынам партугальцы), таму ў сферы эканомікі, адукацыі і медыцыны ўлады сутыкнуліся з сур’ёзнымі кадравымі праблемамі.

Ахвяра грамадзянскай вайны
У лютым [1977](/1977 "1977") г. на 3-м з’ездзе ФРЭЛІМО быў ператвораны ў партыю ФРЭЛІМО — «авангардную марксісцка-ленінскую партыю». Паводле прынятага статуту, партыя станавілася вядучай сілай дзяржавы і грамадства. Асновай яе ідэалогіі быў досвед мазамбікскага народа і марксізм-ленінізм. Ураду атрымалася дамагчыся значных поспехаў у вобласці развіцця адукацыі і медыцыны: у [1983](/1983 "1983") г. лік пачатковых школ склаў 5,8 тыс., сярэдніх — 136, створана шырокая сетка прафесійна-тэхнічнай адукацыі, выдаткі на ахову здароўя ў [1975](/1975 "1975") — [1981](/1981 "1981") гг. узраслі больш, чым у тры разы. Быў заключаны дагавор аб дружбе з СССР ([1977](/1977 "1977") г.), узяты курс на пабудову ў Мазамбікі сацыялізму, нацыяналізаваны прыватныя прадпрыемствы, створаны кааператывы. На практыцы гэта прывяло да спаду прамысловай вытворчасці і гандлюДэфіцыту тавараў. Пагаршэнне эканамічнага становішча Мазамбіка справакавала рост незадаволенасці, што падштурхнула апазіцыю да стварэння на тэрыторыі [Паўднёвай Радэзіі](/Зімбабве "Зімбабве") [Мазамбікскага нацыянальнага супраціўлення](/Мазамбікскае_нацыянальнае_супраціўленне "Мазамбікскае нацыянальнае супраціўленне") (РЭНАМО) на чале з [А.Длакамам](/А.Длакамам "А.Длакамам"), якое пачало ўзброеную барацьбу супраць рэжыму ФРЭЛІМО. У выніку ваенных дзеянняў [1977](/1977 "1977") — [1992](/1992 "1992") гг. загінула больш за 1 млн. мазамбікцаў і каля 2 млн. сталі бежанцамі. Урад быў вымушаны пачаць рыначныя эканамічныя рэформы, якія паглыбіліся з прыходам да ўлады ў [1986](/1986 "1986") г. [Ж.А.Чысана](/Ж.А.Чысана "Ж.А.Чысана"). У [1989](/1989 "1989") г. ФРЭЛІМО адмовілася ад ідэалогіі марксізму-ленінізму. З [1990](/1990 "1990") г. дзейнічае новая Канстытуцыя, паводле якой уведзена шматпартыйнасць, краіна перайменавана ў Рэспубліку Мазамбік. У кастрычніку [1992](/1992 "1992") г. падпісана пагадненне з РЭНАМО пра спыненне агню і паретварэнне апошняй у палітычную партыю. На ўсеагульных парламенцкіх выбарах перамагла ФРЭЛІМО, Чысана быў зноў выбраны прэзідэнтам Мазамбіка.

У 2013 арганізацыя РЭНАМО зноў запаліла партызанскі рух, які — хоць і даволі слабы — тлее і сёння.

Дзяржаўны лад

Канстытуцыя 1990 года вызначае дзяржаўны лад краіны як шматпартыйную дэмакратыю. Выканаўчая ўлада прадстаўлена прэзідэнтам, і кабінетам міністрам з прэм’ер-мінстрам на чале. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе Нацыянальная асамблея. Нягледзяцы на прэзідэнцкі рэспубліканскі лад, парламент з цягам часу атрымаў большую свабоду ў прыняцці рашэнняў і законаў.

Насельніцтва

Эканоміка

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Унітарныя дзяржавы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Былыя калоніі Партугаліі
Партугаламоўныя краіны
Мазамбік
Усходняя Афрыка
Дзяржавы паводле алфавіта