wd wp Пошук:

Міхаіл Паўлавіч Касцюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касцюк.

Міхаі́л Па́ўлавіч Касцю́к (26 сакавіка 1940, в. Масцішча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 5 лютага 2019[1]) — беларускі гісторык. Акадэмік НАНБ (1996, чл.-кар. з 1989), доктар гістарычных навук (1980), прафесар (1987). Ганаровы архівіст Беларусі (2014). Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна (2010).

Біяграфія

Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута (1963). З 1969 працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, у 1970—1975 гадах вучоны сакратар. У 1975—1981 — вучоны сакратар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1981—1989 гадах намеснік дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР, у 1989—1999 дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 1999 – загадчык аддзела, з 2007 – галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1980 — доктарскую. У 1989 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1996 — акадэмікам НАНБ.

Займаўся даследаваннем сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай гісторыі Беларусі ХХ ст.: гісторыі сялянства, рабочых, інтэлігенцыі. Вывучаў гісторыю дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва, пытанні ўсталявання і функцыянавання савецкай сістэмы ўлады, праблемы гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і інш.

Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 індывідуальныя і звыш 10 калектыўных манаграфій. Касцюк з’яўляўся галоўным рэдактарам «Нарысаў гісторыі Беларусi» ў 2 частках (1994—1995) і «Гісторыі Беларусi» ў 6-ці тамах (2000—2011)

Працы

Манаграфіі

Артыкулы

Прызнанне

Зноскі

  1. Памёр Міхаіл Касцюк — адзіны ў Беларусі акадэмік-гісторык // nashaniva.by, 05.02.2019, 11:49

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Памерлі ў 2019 годзе
Нарадзіліся 26 сакавіка
Ганаровыя архівісты Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Архівісты Беларусі
Ганаровыя грамадзяне Навагрудскага раёна
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Нарадзіліся ў 1940 годзе
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Дактары гістарычных навук
Гісторыкі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Памерлі 5 лютага
Асобы
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ