wd wp Пошук:

Алег Генадзьевіч Сянцоў

Алег Генадзьевіч Сянцоў (нар. 13 ліпеня 1976; Сімферопаль, Крымская вобласць, УССР) — украінскі кінарэжысёр, сцэнарыст і пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Стаў знакамітым у 2012 годзе пасля выхаду дэбютнага фільма «Гамер», з якім ён удзельнічаў у некалькіх міжнародных кінафестывалях. Генеральны дырэктар кінакампаніі «Край Кінема»[2].

11 мая 2014 года ён выйшаў на акцыю пратэсту ў Сімферопалі супраць далучэння Крыма да Расіі. У той самы дзень быў затрыманы ФСБ па падазрэнні ў тэрарызме разам з Аляксандрам Кольчанкам. Праз нейкі час Сянцова перавезлі ў Маскву, у следчы ізалятар у Лефортава[3].

Сутнасць абвінавачванняў супраць Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, вылучаных ФСБ і пракуратурай, складаецца ў тым, што мінулай вясной, пасля анексіі Крыма Расіяй, яны арганізавалі падпалы офісаў арганізацыі «Руская абшчына Крыма» і офіса «Адзінай Расіі» (які змяніў шыльду мясцовага офіса Партыі рэгіёнаў) у Сімферопалі. Акрамя таго, ФСБ сцвярджаў, што Сянцоў з паплечнікамі планавалі падарваць помнік Леніну[4].

25 жніўня 2015 года Паўночна-Каўказскі акруговы ваенны суд прысудзіў Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, іншаму фігуранту справы, Аляксандру Кольчанку, далі дзесяць гадоў строгага рэжыму[5]. Алег Сянцоў прызнаны вінаватым у стварэнні тэрарыстычнай супольнасці і кіраванні ёй, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту, замаху на набыццё выбуховых прылад, незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў арганізаванай групай. Ён не прызнаў сябе вінаватым, заявіў пра катаванні.

З 13 лістапада 2017 Алег Сянцоў знаходзіўся ў калоніі № 8 «Белы мядзведзь» у Лабытнангі (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга Расіі). Летам 2018 года абвесціў галадоўку, патрабуючы вызвалення ўсіх украінскіх палітвязнеў, асуджаных у Расіі. Яна працягвалася 145 дзён, пры гэтым Сянцоў прымаў спецыяльную медыцынскую сумесь. Пад канец жніўня 2019 года пераведзены ў адзін з маскоўскіх СІЗА[6]. 7 верасня вярнуўся ва Украіну ў рамках абмену, які быў праведзены з Расіяй[7].

У лютым 2022 года падчас уварвання Расіі ва Украіну Сянцоў уступіў у тэрабарону Украіны.[8]

Фільмаграфія

Узнагароды

Узнагароджаны ўкраінскім ордэнам «За мужність» I-й і III-й ступеняў.

25 кастрычніка 2018 года было абвешчана, што Алег Сянцоў стаў лаўрэатам Прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава[10][11].

Зноскі

  1. Oleg Senzow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Новости. Олег Сенцов задержан ФСБ Архівавана 20 верасня 2014. // «Край Кинема» Архівавана 20 верасня 2014.
  3. ФСБ: Украинский режиссёр Сенцов готовил теракты вместе с активистами «Правого сектора». // Московский комсомолец.
  4. Рэжысёр Алег Сянцоў прысуджаны да 20 гадоў калоніі, Праваабарончы цэнтр «Вясна»
  5. Расійскі суд асудзіў украінскага рэжысёра Сянцова да 20 гадоў пазбаўлення волі Ю, Наша Ніва, 25.08.2015
  6. Алега Сянцова даставілі ў Маскву для абмену з Украінай (нявызн.). Наша Ніва.
  7. Украінцы, якіх утрымлівала Расія, вярнуліся на радзіму (нявызн.). nashaniva.com.
  8. Стерненко, Сенцов, «Антитіла»: українські публічні діячі масово записуються в тероборону
  9. Носоріг. Ігровий повнометражний. Олег Сенцов. 01.05.2014 // Сценарна майстерня
  10. Зьняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў стаў ляўрэатам прэміі Сахарава, Радыё Свабода, 25.10.2015
  11. Ukrainian film maker Oleg Sentsov wins 2018 Sakharov Prize, euronews, 25.10.2015

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінарэжысёры Украіны
Катэгорыя·Сцэнарысты Украіны
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Сахарава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Рэжысёры Украіны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За мужнасць» III ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сімферопалі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За мужнасць» I ступені
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы