wd wp Пошук:

Абу Бакр аль-Багдадзі

Ібрахім Авад Ібрахім Алі аль-Бадры (араб. ابراهيم عواد ابراهيم علي البدري‎‎, нар. 28 ліпеня 1971, наваколлі Самары, Ірак — 26 кастрычніка 2019), таксама Абу Бакр аль-Багдадзі альбо Абу Дуа  — лiдар тэрарыстычнай групоўкi «Ісламская дзяржава», самаабвешчаны халiф.

Бiяграфiя

Як мяркуецца, Абу Бакр аль-Багдадзі нарадзіўся каля iракскага горада Самара ў 1971 годзе. Яго сапраўднае імя — Ібрахім Авад Ібрахім Алі аль-Бадры.

У 2005 годзе Абу Бакр быў упамянуты ў справаздачы разведкi ЗША як палявы камандыр «Аль-Каiды» ў горадзе Эль-Кайм ў заходняй пустыні Ірака на мяжы з Сірыяй.

Першапачаткова, аль-Багдадзі кіраваў адным з падраздзяленняў «Аль-Кайды», але ўступіў у канфлікт з іншымі членамі групоўкі, з-за чаго яго атрад адкалоўся ад арганізацыі.

З лютага па снежань 2004 Абу Бакр аль-Багдадзі быў зняволеным у амерыканскім лагеры Бука.

15 кастрычніка 2006 г. ён стварае тэрарыстычную арганізацыю «Ісламская дзяржава».

У 2011 дзяржаўны дэпартамент ЗША абвясціў, што выплаціць 10 млн долараў за інфармацыю, якая прывядзе да арышту або смерці Абу Бакр аль-Багдадзі[2].

У чэрвені 2014 года групоўка атрымала сусветную вядомасць, захапiўшы значную частку паўночнага Ірака, уключаючы другі па велічыні горад Ірака Масул. 29 чэрвеня было абвешчана стварэнне «халіфата» на чале з аль-Багдадзі на тэрыторыях Сірыі і Ірака, дзе пануюць радыкалы.

18 сакавіка 2015 Абу Бакр трапіў пад авіяўдар сіл празаходняй кааліцыі па аўтамабільным канвою на мяжы Ірака і Сірыі. Аднак яму ўдалося выжыць.

Паводле некаторых дадзеных, аль-Багдадзі спрабаваў збегчы ў сірыйскую правінцыю Ідліб у канцы 2017 года. Крыніцы ва ўрадзе ЗША распавялі, што не ведалі, калі аль-Багдадзі прыбыў у Ідліб, аднак адзначылі, што ён выбраў гэтае месца, бо гэта была адзіная тэрыторыя, непадкантрольная сірыйскаму ўраду.

Мяркуецца, што пасля гэтага аль-Багдадзі пераязджаў з месца на месца на ўсходзе Сірыі, быў нервовым і скардзіўся на здраднікаў. Акрамя таго, крыніцы агенцтва распавялі, што лідар ІД пастаянна насіў пояс смяротніка, прымушаў рабіць гэта сваіх паплечнікаў і не карыстаўся мабільным тэлефонам. Пастаянны стрэс пагоршыў дыябет аль-Багдадзі — яму ўвесь час даводзілася сачыць за ўзроўнем цукру ў крыві і прымаць інсулін. З-за гэтага ён не мог выконваць пост у святы для мусульман месяц Рамадан і забараняў пасціцца сваім паплечнікам[3].

22 жніўня 2018 года Абу Бакр аль-Багдадзі заклікаў сваіх прыхільнікаў працягваць «джыхад» у відэазвароту, які трансліраваўся праз Telegram-каналы баевікоў IД. У прапагандысцкім паведамленні, якое доўжыцца амаль гадзіну, сцвярджае, што «халіфат будзе захаваны». Ён таксама заклікаў сваіх прыхільнікаў здзейсніць тэракты ў некалькіх арабскіх краінах, у Азiі і Афрыцы, дзе розныя радыкальныя групоўкі прысягалi яму на вернасць, і ўзяў адказнасць за стральбу, якая адбылася ў канцы ліпеня ў канадскім Таронта[4].

Апошнія некалькі месяцаў жыцця ліквідаваны ваеннымі ЗША лідар тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» Абу Бакр аль-Багдадзі баяўся здраднікаў, хаваўся пад зямлёй і часам пераапранаўся ў пастуха[3].

26 кастрычніка з’явіліся паведамленні аб тым, што аль-Багдадзі быў ліквідаваны амерыканскімі вайскоўцамі ў сірыйскай правінцыі Ідліб. 27 кастрычніка Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што Абу Бакр аль-Багдадзі, лідар тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», мёртвы. Трамп паведаміў, што амерыканскія вайскоўцы высадзіліся з васьмі верталётаў. У выніку перастрэлкі былі забітыя набліжаныя аль-Багдадзі. Сам лідар «Ісламскай дзяржавы» спрабаваў уцячы з дому праз тунэль, аднак пад пагрозай немінучага захопу падарваў сябе. Разам з ім загінулі трое яго непаўналетніх дзяцей. Аб сваёй датычнасці да спецаперацыі заявілі таксама прадстаўнікі Ірака, Турцыі і сірыйскіх курдаў[5].

Зноскі

  1. ISIS leader al-Baghdadi confirmed dead after apparent suicide during U.S. operation: sourcesFNC, 2019. Праверана 28 кастрычніка 2019.
  2. ЗША абвясцiлi выплацiць награду за арышт Ібрахіма Авада Ібрахіма Алі аль-Бадры (Lenta.ru)
  3. 1 2 nashaniva.by
  4. “Мертвый” главарь “ИГИЛ” призвал сторонников к “священной войне” (руск.) , Российская газета (23 жніўня 2018). Праверана 24 жніўня 2018.
  5. svaboda.org

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ісламская дзяржава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Салах-эд-Дзін
Катэгорыя·Члены Аль-Каіды
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Сірыі
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка