wd wp Пошук:

Кашмір

Карта Кашміра. Зялёным пазначана тэрыторыя, занятая Пакістанам. Цёмна-карычневым — пад кантролем Індыі Джаму і Кашмір, белым — Аксай Чын, заняты Кітаем

Кашмі́р (Кашміры: कॅशीर, کٔشِیر; Догры: कश्मीर; Ладакхі: ཀཤམིར; Балці: کشمیر; Гаджры: کشمیر; Пунчы/Чыбхалі: کشمیر; Шына: کشمیر; Уйгурская мова: كەشمىر ; Дэванагары: कश्मीर) — спрэчная вобласць на паўночным захадзе паўвострава Індастан, гістарычна былое княства ў Гімалаях. Падзел Кашміра не замацаваны афіцыйнымі пагадненнямі пра межы, а сам рэгіён з’яўляецца ачагом напругі паміж краінамі, якія займаюць яго, першым чынам Індыяй і Пакістанам.

Кашмір мяжуе з Афганістанам на поўначы, Сіньцзян-Уйгурскім і Тыбецкім аўтаномнымі раёнамі Кітая на ўсходзе, штатамі Індыі Хімачал-Прадэш і Пенджаб на поўдні і Пакістанам на захадзе.

Сёння Кашмір раздзельны на індыйскі штат Джаму і Кашмір (уключаючы правінцыю Ладакх) агульнай плошчай 101 387 км² і насельніцтвам 10,1 мільёнаў жыхароў; самаабвешчаную непрызнаную дзяржаву Азад Кашмір («свабодны Кашмір») плошчай 13 000 км² і насельніцтвам 3,6 мільёна жыхароў, кантралюемае Пакістанам; «паўночныя тэрыторыі» плошчай 72 500 км² і насельніцтвам 1 млн жыхароў, якія знаходзяцца пад кантролем Пакістана; і невялікую тэрыторыю пад юрысдыкцыяй Кітая плошчай 37 555 км² і некалькімі тысячамі жыхароў. Агульная плошча Кашміра складае 222 236 км².

Гл. таксама

Спасылкі

Літаратура

На англійскай мове

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кашмір
Катэгорыя·Гімалаі
Катэгорыя·Спрэчныя тэрыторыі ў Азіі
Катэгорыя·Геаграфія Пакістана
Катэгорыя·Геаграфія Кітая
Катэгорыя·Геаграфія Індыі