wd wp Пошук:

Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці

Міхаіл Гарбачоў і Рональд Рэйган падпісваюць дагавор у Белым Доме, 1987 год
Балістычная ракета (Р-12 Дзвіна). Помнік у Баранавічах, прысвечаны ДРСМД

Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меньшай далёкасці (ДРСМД, РСМД) — дагавор паміж СССР і ЗША, падпісаны Міхаілам Гарбачовым і Рональдам Рэйганам 8 снежня 1987 года падчас савецка-амерыканскай сустрэчы на ​​вышэйшым узроўні ў Вашынгтоне. Дагавор набыў моц 1 чэрвеня 1988 года. Дагавор упершыню ў гісторыі дазволіў ліквідаваць цэлы клас узбраенняў: бакі абавязаліся знішчыць усе комплексы балістычных і крылатых ракет наземнага базавання сярэдняй (1000-5500 км) і меншай (ад 500 да 1000 км) далёкасці, а таксама не вырабляць, не выпрабоўваць і не разгортваць такія ракеты ў будучыні.

У адпаведнасці з Дагаворам бакі на працягу трох гадоў павінны былі знішчыць усе пускавыя ўстаноўкі і ракеты наземнага базавання з радыусам дзеяння ад 500 да 5500 кіламетраў, уключаючы ракеты як на еўрапейскай, так і на азіяцкай тэрыторыі СССР. Дагавор прадугледжваў працэдуры праверкі інспектарамі, што павінны былі сачыць за знішчэннем ракет процілеглага боку.

Да падпісання Дагавора ў ЗША балістычныя ракеты класіфікаваліся на міжкантынентальныя (звыш 5000 км), сярэдняй (ад 500 да 5000 км) і малой (ад 150 да 500 км) далёкасці. У СССР да сярэдзіны 1980-х былі яшчэ аператыўна-тактычныя ракеты (ад 1 да 500 кіламетраў). У ЗША тактычныя (аператыўна-тактычныя) ракеты мелі далёкасць палёту ад 1 да 150 кіламетраў. У 1987 годзе, з падпісаннем Дагавора, была канчаткова ўстаноўлена новая класіфікацыя.

Згодна з арт. 3 Дагавора, знішчэнню падлягалі:

Да чэрвеня 1991 года дагавор быў выкананы: СССР знішчыў 1846 ракетных комплексаў (з іх каля паловы — ракеты, якія не знаходзіліся на баявым дзяжурстве); ЗША — 846 комплексаў[1].

У 2018 годзе Дональд Трамп заявіў, што Расія парушае ДРСМД і абвясціў аб выхадзе яго краіны з гэтага дагавора[2]. 1 лютага 2019 года Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа абвясціў, што Злучаныя Штаты з 2 лютага пачнуць працэс дэнансацыі Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці [3]. 2 жніўня ён канчаткова спыніў сваё дзеянне.

Зноскі

  1. История Договора о ликвидации ракет средней и меньшей дальности // «Коммерсантъ», 07.12.2017
  2. ЗША выходзяць з Дамовы аб ракетах сярэдняй дальнасці, уцягваюць Расію ў гонку ўзбраенняў, Наша Ніва, 21-10-2018
  3. Дзяржсакратар ЗША абвясьціў пра выхад з ракетнай дамовы з Расеяй, Радыё Свабода, 1-02-2019
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Падзеі 1987 года
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы СССР
Катэгорыя·Перабудова
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы
Катэгорыя·Халодная вайна
Катэгорыя·Дагаворы аб абмежаванні ўзбраенняў
Катэгорыя·Ядзерная зброя
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы ЗША
Катэгорыя·Падзеі 2019 года