wd wp Пошук:

Первез Мушараф

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Первез Мушараф (нар. 11 жніўня 1943) — ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч Пакістана. Генерал, прэзідэнт Пакістана, прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе ў выніку бяскроўнага дзяржаўнага перавароту.

Дзяцінства, адукацыя

Мушараф нарадзіўся ў Дэлі, у сям’і клерка міністэрства замежных спраў і быў другім з трох сыноў. У 1947 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Карачы (Пакістан). У маленстве жыў у Турцыі, бо яго бацька служыў там дыпламатам. У Пакістане вучыўся ў хрысціянскіх школах, а затым атрымаў ваенную адукацыю ў Ваеннай Акадэміі.

Ваенная кар’ера

Неўзабаве пасля заканчэння Ваеннай акадэміі, удзельнічаў у двух войнах супраць Індыі.

Первез Мушараф займаў розныя пасады ва ўзброеных сілах Пакістана, уключаючы камандуючага пяхотнай дывізіяй (1991) і камандуючага элітнага 1-га корпуса (1995). З’яўляўся намеснікам начальніка сакратарыята міністэрства абароны Пакістана, з 1993 па 1995 год займаў пасаду генеральнага дырэктара ўпраўлення агульнавайсковых аперацый галоўнага камандавання ўзброеных сіл.

7 кастрычніка 1998 узведзены ў генералы і прызначаны начальнікам штаба сухапутных войскаў Пакістана.

На чале дзяржавы

Первез Мушараф прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту і кіраваў краінай да 2008 года.

Пасля адстаўкі

З 2014 года ў адносінах да яго ішлі судовыя пасяджэнні аб дзяржздрадзе. З 2016 экс-прэзідэнт жыве ў Дубаі. За мяжу яго адпусцілі на лячэнне, і на судзе ён не быў ні разу. 17 снежня 2019 года былога прэзідэнта Пакістана завочна прысудзілі да смяротнага пакарання[4]. 13 студзеня 2020 смяротны прысуд быў скасаваны. Вышэйшы суд у Лахоры прызнаў неканстытуцыйным фармаванне складу спецыяльнага трыбуналу, які завочна судзіў Первеза Мушарафа[5].

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Pervez Musharraf // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pervez Musharraf // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. nashaniva.by
  5. svaboda.org
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Пакістана
Катэгорыя·Прэзідэнты Пакістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэлі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза