wd wp Пошук:

Алесь Масарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Масарэнка. Алесь Масарэнка (Аляксандр Герасімавіч Масарэнка; 12 красавіка 1938, Ходарава, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць - 23 верасня 2019) — беларускі празаік , перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Целяшоўскай сярэдняй школы (1956) працаваў інструктарам Слаўгарадскага райкама камсамола, у 1957—1960 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1960 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з трэцяга курса перавёўся на вячэрняе аддзяленне і да заканчэння ўніверсітэта (1966) быў выхавальнікам у школе-інтэрнаце № 13 у Мінску. Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, загадчыкам аддзела газеты «Чырвоная змена», інструктарам па прамысловым адлове рачнога бабра Літоўскага заацэнтра, супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Беларусь», адказным сакратаром часопіса «Полымя», у геадэзічнай экспедыцыі Забайкалля рабочым I разраду. З 1977 г. — рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць», з 1978 г. — сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм», у 1982—1985 гг. — загадчык аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1989 г. — кансультант літаб’яднання «Крыніцы» пры штотыднёвіку «Чырвоная змена», у 1992—1998 гг. — галоўны рэдактар часопіса маладых літаратараў «Першацвет».

Творчасць

Літаратурную працу пачаў з вершаў. З апавяданнямі ў рэспубліканскім друку выступіў у 1962 г. Аўтар аповесці «На бабровых тонях» (1971), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Журавіны пад снегам» (1976), «Сонца майго дня» (1988), рамана «Баргузінскае лета» (1982). Пераклаў на беларускую мову аповесць бурацкага пісьменніка Б. Мунгонава(руск.) бел. «Чорны вецер» (1973).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ходараве (Слаўгарадскі раён)