wd wp Пошук:

Джуліян Асанж

Джуліян Пол Асанж (англ.: Julian Paul Assange; [əˈsɑːnʒ]; нар 3 ліпеня 1971, Таўнсвіл, Аўстралія) — інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks.

Стаў вядомы дзякуючы неаднаразовым публікацыям на сайце WikiLeaks службовых дакументаў, галоўным чынам амерыканскіх, не прызначаных для шырокай публікі. У прыватнасці, улетку 2010 года ён рассакрэціў дзясяткі тысяч дакументаў, якія тычацца ваеннай аперацыі ЗША ў Афганістане. Пасля гэтага на сайце WikiLeaks была размешчана канфідэнцыйная перапіска амерыканскіх дыпламатаў, што выклікала найбуйнейшы міжнародны скандал.

Пазней улады Швецыі абвінавацілі Асанжа у сексуальных злачынствах. Сам ён мяркуе, што яго крымінальны пераслед мае палітычныя матывы. Афіцыйна справа ў адносінах Асанжа з публікацыямі сакрэтных матэрыялаў не звязаная. 7 снежня 2010 ён быў арыштаваны паліцыяй Вялікабрытаніі[10].

14 снежня 2010 Асанж быў вызвалены з-пад арышту пад час суду пад заклад у памеры 150 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Наўзамен Джуліян ўзяў на сябе абавязак здаць пашпарт, выконваць каменданцкую гадзіну, а таксама насіць датчык, які адсочвае яго месцазнаходжанне.[11].

У чэрвені 2012 Вярхоўны суд Вялікбрытаніі адхіліў хадатайніцтва абароны Джуліяна Асанжа пра паўторны разгляд апеляцыі на рашэнне гэтага суду выдаць заснавальніка WikiLeaks Швецыі. Каб пазбегнуць выдачы ў Швецыю, дзе яго вінавацяць у сексуальных злачынствах, Асанж 19 чэрвеня з’явіўся ў пасольства Эквадора ў Лондане і падаў прашэнне аб палітычным прытулку[12]. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў гэтай лацінаамерыканскай краіны Рыкарда Паціна. Сам Асанж хаваўся на тэрыторыі пасольства Эквадора ў Лондане[13].

Выдачы яго дабіваліся ЗША. 11 красавіка 2019 года Эквадор пазбавіў Джуліяна Асанжа прытулку, і ён быў затрыманы паліцыяй. Падставай для затрымання, паведаміла паліцыя Лондана, стала парушэнне Асанжам рэжыму вызвалення пад заклад у 2012 годзе[14].

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20011017083056/http://www.marutukku.org/current/src/AUTHORS Праверана 13 красавіка 2019.
  2. https://www.independent.co.uk/arts-entertainment/books/reviews/when-google-met-wikileaks-by-julian-assange-book-review-9696487.html Праверана 15 сакавіка 2020.
  3. https://www.newyorker.com/magazine/2010/06/07/no-secrets Праверана 15 сакавіка 2020.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143399217 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  5. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
  6. http://www.smh.com.au/technology/technology-news/assange-wanted-by-us-for-espionage-offences-20101208-18ouj.html
  7. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. https://www.forbes.com/sites/andygreenberg/2012/09/14/an-excerpt-from-this-machine-kills-secrets-the-education-of-julian-assange/#5cc13b20b585 Праверана 11 красавіка 2019.
  9. https://www.meaa.org/news/new-assange-charges-pose-a-threat-to-press-freedom/ Праверана 15 сакавіка 2020.
  10. Джуліян Асанж арыштаваны Архівавана 20 мая 2012. WKNews
  11. Джуліян Асанж вызвалены пад заклад Архівавана 20 мая 2012. WKNews
  12. Асанжа арыштуюць, як толькі ён выйдзе з пасольства Радыё Свабода 20.06.2012
  13. Асанж просіць палітычнага прытулку ў Эквадоры Радыё Свабода 20.06.2012
  14. /nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·WikiLeaks
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Мельбурнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Квінслендзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Праграмісты Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Інтэрнэту
Катэгорыя·Журналісты Аўстраліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе