wd wp Пошук:

Тэрэза Мэй

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мэй. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Тэрэза Мэй (англ.: Theresa Mary May, у дзявоцтве Brasier; 1 кастрычніка 1956; Істбарн, Усходні Сусекс, Вялікабрытанія) — брытанскі палітык, міністр унутраных спраў (2010—2016), і міністр па справах жанчын і раўнапраўя (2010—2012), член Палаты абшчын (з 1997), член Кансерватыўнай партыі. Лідар Кансерватыўнай партыі з 11 ліпеня і 76-ы Прэм’ер-міністр Злучанага Каралеўства з 13 ліпеня 2016[12] па 24 ліпеня 2019[13].

Біяграфія

Скончыла Оксфардскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра геаграфіі. Працавала ў Банку Англіі.

Палітычная кар’ера

У 1986—1994 гадах была дэпутатам мясцовага савета лонданскага бора Мертан. Удзельнічала ў парламенцкіх выбарах 1992 года ў акрузе Норт-Уэст-Дарэм і ў датэрміновых выбарах 1994 года ў акрузе Баркінг, але няўдала.

На выбарах 1997 года ўпершыню была выбрана членам Палаты абшчын брытанскага парламента ад новаўтворанай выбарчай акругі Мейдэнхед у Беркшыры і з тых часоў перавыбіралася.

У 1997—2002 гадах займала розныя другарадныя пасады ў ценявым урадзе кансерватараў. У 2002 годзе стала першай[14] жанчынай-старшынёй Кансерватыўнай партыі і займалася, у адрозненне ад лідара партыі, тэхнічнымі пытаннямі забеспячэння функцыянавання кансерватараў.

У 2003—2005 гадах была ценявым міністрам транспарту і, адначасова, ценявым міністрам харчавання і экалогіі. З мая па снежань 2005 года была ценявым міністрам культуры, СМІ і спорту. 6 снежня 2005 года была прызначана ценявым лідарам Палаты абшчын. У 2009—2010 гадах займала пасаду ценявога міністра працы і пенсій.

Пасля выбараў 2010 года была прызначана міністрам унутраных спраў, адначасова атрымаўшы партфель міністра па справах жанчын і раўнапраўя. На гэтай пасадзе яна выступала за наданне роўных правоў аднаполым парам, стаўшы адным з першых высокапастаўленых палітыкаў Вялікабрытаніі, якія публічна выказалі сваю падтрымку легалізацыі аднаполых шлюбаў[15][16]. Пасаду міністра па справах працы і пенсій, на якую яна магла разлічваць з-за сваёй апошняй пасады ў ценявым урадзе, атрымаў Іэн Дункан Сміт.

У Палаце абшчын Мэй галасавала за ўварванне ў Ірак, супраць прыняцця законаў па барацьбе са змяненнем клімату, супраць далейшай інтэграцыі Вялікабрытаніі ў Еўрасаюз, супраць забароны на курэнне ў грамадскіх месцах[17].

Выбары лідара Кансерватыўнай партыі

У час кампаніі 2016 года перад рэферэндумам аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза падтрымлівала прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмерана і была праціўнікам Brexit. Але пасля правядзення рэферэндуму, на якім перамаглі еўраскептыкі, і абвяшчэння прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмерана пра сваю хуткую адстаўку, высунула сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі і, такім чынам, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі[18].

5 ліпеня 2016 года, у першым раўндзе выбараў парламентарыямі-кансерватарамі лідара Кансерватыўнай партыі Тэрэза Мэй адразу стала фаварытам гонкі — набраўшы 165 галасоў[19]. А 7 ліпеня фіналістамі гонкі за пасаду лідара брытанскіх кансерватараў і прэм’ер-міністра краіны сталі дзве жанчыны — Тэрэза Мэй, якая заручылася падтрымкай 199 парламентарыяў, і намміністра энергетыкі Андрэа Ледсам, якая набрала 84 галасы, пасля гэтага Тэрэза лічылася найбольш верагодным прэтэндэнтам на пасаду прэм’ера Вялікабрытаніі[20].

11 ліпеня 2016 Ледсам завяршыла сваю кампанію, пакінуўшы Мэй адзіным кандыдатам. Неўзабаве яна была абвешчана лідарам партыі. Дэвід Кэмеран абвясціў, што ён перадасць паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Т. Мэй 13 ліпеня, што і было зроблена. Такім чынам, Тэрэза Мэй стала другой жанчынай у гісторыі Вялікабрытаніі пасля Маргарэт Тэтчэр, якая заняла пасаду прэм’ер-міністра.

Адстаўка

24 мая 2019 года Тэрэза Мэй заявіла, што сыдзе ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі[21]. Мэй выказала шкадаванне, што прапанаваны ёй план выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза не знайшоў падтрымкі[22]. 7 чэрвеня Тэрэза Мэй сышла ў адстаўку з пасады кіраўніка Кансерватыўнай партыі[23]. Было агаворана, што яна пакіне пасаду прэм’ер-міністра адразу пасля абрання новага лідара Кансерватыўнай партыі 23 ліпеня 2019 года.

Асабістае жыццё

Замужам з 1980 года, муж — Філіп Джон Мэй, супрацоўнік кампаніі Capital Group Companies з 2016 года. Дзяцей няма.

Стан здароўя

У Тэрэзы Мэй у лістападзе 2012 года быў дыягнаставаны цукровы дыябет 1 тыпу. Яна лечыцца ін’екцыямі інсуліну.

Зноскі

  1. 1 2 3 Who is Theresa May: A profile of UK’s next prime minister — 2016. Праверана 13 ліпеня 2016.
  2. Theresa May // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://blog.findmypast.co.uk/2013/famous-family-trees-theresa-may/
  4. Theresa May: Britain’s Angela Merkel? Праверана 3 ліпеня 2016.
  5. (not translated to en-gb) Theresa May: minister with a mind of her ownThe Guardian, 2012. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 30 снежня 2016.
  6. Who’s Who — (untranslated), 1849. Праверана 7 сакавіка 2022.
  7. https://next.ft.com/content/896aaa54-12bf-11e4-93a5-00144feabdc0?siteedition=uk Праверана 3 ліпеня 2016.
  8. http://www.independent.co.uk/news/people/philip-may-theresa-may-husband-profile-a7131461.html
  9. http://www.telegraph.co.uk/news/2016/07/09/the-oxford-romance-that-has-guided-theresa-may-from-tragedy-to-t/
  10. 1 2 Rt Hon Theresa May MPParliament of the United Kingdom. Праверана 13 ліпеня 2016.
  11. 1 2 Who is Theresa May? A profile of Britain’s new Prime Minister(untranslated), 2016. Праверана 30 снежня 2016.
  12. Theresa May to succeed Cameron as UK PM on Wednesday (нявызн.) (11 ліпеня 2016).
  13. https://www.independent.co.uk/news/uk/politics/theresa-may-resignation-date-leave-new-pm-prime-minister-boris-a8974281.html
  14. Біяграфія на афіцыйным сайце. Архівавана 4 ліпеня 2016.
  15. Лібералізм ва ўсім, акрамя іміграцыі: Што трэба ведаць пра Тэрэзу Мэй — новага прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі (нявызн.), Meduza (12 ліпеня 2016). Праверана 13 july 2016.
  16. Home Secretary Theresa May comes @Out4Marriage (нявызн.), Pink News (24 мая 2012). Праверана 24 May 2012.
  17. Тэрэза Мэй на сайце праекта They Work For You.
  18. Глава МУС Брытаніі Тэрэза Мэй высунула сваю кандыдатуру на пасаду прэм’ера. // РИА Новости.
  19. Мэй назвала сябе лепшым кандыдатам на пасаду прэм’ера Брытаніі. // РИА Новости.
  20. Прэм’ерам Брытаніі будзе жанчына: фіналістамі гонкі сталі Мэй і Лідсам. // РИА Новости.
  21. news.sky.com
  22. nashaniva.by
  23. reuters.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Істбарне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены парламента Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Члены Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка