wd wp Пошук:

Сабор Парыжскай Божай Маці

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нотр-Дам дэ Пары.

Сабор Парыжскай Божай Маці (Нотр-Дам дэ Пары; фр.: Notre Dame de Paris) — каталіцкі сабор у Парыжы, помнік ранняй французскай готыкі. Пабудаваны ва ўсходняй частцы вострава Сітэ. Ён з’яўляецца кафедральным саборам архідыяцэзіі Парыжа. Адна з самых папулярных турыстычных славутасцяў Еўропы. На ўзор cабора Парыжскай Божай Маці пабудавана многа храмаў у Францыі і іншых краінах.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1163—1257 гадах на месцы першай хрысціянскай царквы Парыжа — базілікі Святога Стэфана, пабудаванай, у сваю чаргу, на месцы гала-рымскага храма Юпітэра. Інтэр’ер і фасады перабудаваны ў XVII—XVIII ст. Сабор значна падноўлены рэстаўрацыяй XIX ст. (арх. Ж. Б. Ласю, Э. Э. Віяле-ле-Дзюк). Фрагментарна захаваліся вітражы (ружы заходняга, паўднёвага і паўночнага фасадаў, XIII ст.) і скулыпура (на фасадах, каля 1165—1225; у хоры, XIII—XIV ст.).

Пажар у cаборы Парыжскай Божай Маці 15 красавіка 2019 года

Збор сродкаў на рэстаўрацыю сабора каталіцкая царква Францыі пачала ў 2018 годзе. Сабор знаходзіўся на рэстаўрацыі, ля сцен былі ўсталяваныя будаўнічыя рыштаванні. У красавіку 2019 будаўнікі працавалі на даху, спрабуючы аднавіць гістарычны выгляд шпіля.

15 красавіка каля 18:50 па мясцовым часе тут пачаўся моцны пажар. Ён хутка распаўсюдзіўся па ўсім будынку, агонь перакінуўся на паўночную вежу сабора. Абрынуліся дах і шпіль[1][2]. Агонь знішчыў дзве траціны даху і гадзіннік сабора. Вежу і структуру сабора Нотр-Дам пажарныя змаглі ўратаваць[3]. Пажар быў лакалізаваны, а затым пагашаны супрацоўнікамі экстраных служб да раніцы 16 красавіка[4]. Таксама ацалелі каштоўныя рэліквіі, якія захоўваюцца ў саборы. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон запусціў міжнародную кампанію для збору сродкаў на аднаўленне храма[5].

Архітэктура

5-нефавая базіліка з кароткім трансептам, хорам з двайным абыходам і вянком капэл, 2 вежамі, што фланкіруюць заходні фасад. У саборы праяўляецца дваістасць стылістычных уплываў: з аднаго боку, прысутнічае водгалас раманскага стылю Нармандыі (гарызантальныя чляненні фасадаў, часткова неапрацаваныя паверхні сцен, прастата архітэктурнага дэкору), а з другога, — выкарыстаныя наватарскія архітэктурныя дасягненні гатычнага стылю (стральчатая арка, аркбутаны), якія надаюць будынку лёгкасць і ствараюць ўражанне прастаты вертыкальнай канструкцыі. Вышыня інтэр’ера — 35 м, даўжыня — 130 м, шырыня — 48 м, вышыня званіц — 69 м, вага звона Эмануэль ва ўсходняй вежы — 13 тон, яго языка — 500 кг.

Зноскі

  1. zviazda.by
  2. nashaniva.by
  3. nashaniva.by
  4. nashaniva.by
  5. zviazda.by

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Збудаванні Францыі ў гатычным стылі
З’явіліся ў 1345 годзе
Гатычныя саборы
Храмы паводле алфавіта
Саборы Парыжа
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
IV акруга Парыжа
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Сабор Парыжскай Божай Маці
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Каталіцкія храмы Парыжа
1345 год у Еўропе