wd wp Пошук:

Абдэль Кадэр Бенсалах

Абдэль Кадэр Бенсалах (араб. عبد القادر بن صالح‎‎; 24 лістапада 1941, Фелаусен[ar], Французскі Алжыр22 верасня 2021) — алжырскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 9 красавіка да 19 снежня 2019 года выконваў абавязкі прэзідэнта Алжыра, старшыня Савета нацыі з 2 ліпеня 2002 года да 9 красавіка 2019 года.

Бiяграфiя

Нарадзіўся 24 лістапада 1941 года.

У сакавіку 2011 года ў якасці кіраўніка верхняй палаты парламента ўзначаліў камісію, мэтай якой было абвешчана ўзгадненне фармату рэформаў дзяржаўнай сістэмы з грамадзянскай супольнасцю. Камісія праводзіла сустрэчы з рознымі бачнымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, аднак фінальнае заключэнне, падрыхтаванае ў ліпені, апублікавана не было[8].

Згодна з артыкулам 102 Канстытуцыі Алжыра кіраўніцтва краінай пасля адстаўкі прэзідэнта павінен ажыццяўляць старшыня Савета нацыі. Да гэтага заклікалі шэраг палітычных, дзяржаўных і ваенных дзеячаў падчас пратэстных акцый 2019 года[9].

Пасля адстаўкі прэзідэнта Бутэфлікі 2 красавіка 2019 года Бенсалах павінен быў стаць выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Алжыра, аднак, пасля пацверджання Канстытуцыйным саветам адстаўкі Бутэфлікі, парламент так і не змог сабрацца для зацвярджэння часовага прэзідэнта краіны[10][11]. Парламент зацвердзіў яго толькі 9 красавіка, прызначыўшы новыя прэзідэнцкія выбары на ліпень дзеючага года[12].

Памёр 22 верасня 2021 года ў Алжыры[13].

Зноскі

  1. Algérie : qui est Abdelkader Bensalah, nommé président par intérim ? Access to the commentsEuronews.
  2. Former Algerian president Abdelkader Bensalah dies at 80
  3. وفاة الرئيس الجزائري السابق عبدالقادر بن صالحAn-Nahar, 2021. Праверана 22 верасня 2021.
  4. https://www.joradp.dz/JO2000/2002/045/AP16.pdf
  5. مجلس الأُمَّة الجزائري: السيرة الذاتية لعبد القادر بن صالح
  6. https://translate.google.dz/?hl=fr&tab=mT#view=home&op=translate&sl=ar&tl=en&text=كلية%20الحقوق
  7. https://arabic.rt.com/middle_east/1012245-من-هو-بن-صالح-المكلف-برئاسة-الجزائر-90-يوما/
  8. Кусов В.Г. Абделькадер Бенсалах: президент Алжира, биография и правление (руск.) . Правители Африки: XXI век. Правители Африки: XXI век. Праверана 9 красавіка 2019.
  9. Президента Алжира оставили правящие силы
  10. В Алжире утвердили отставку президента
  11. Парламент Алжира не определился с датой заседания для утверждения временного президента
  12. Парламент Алжира назначил и. о. президента страны
  13. Former Algerian president Abdelkader Bensalah dies at 80
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Алжыры
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алжыры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Алжыра
Катэгорыя·Памерлі 22 верасня