wd wp Пошук:

Альберт Аляксеевіч Разін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Разін. Альберт Аляксеевіч Разін (12 чэрвеня 1940, с. Кузюмава, СССР — 10 верасня 2019, Іжэўск, Удмурція, Расія) — удмурцкі навуковец і грамадскі дзеяч. Абаронца ўдмурцкай мовы ад знікнення. Заслужаны дзеяч навукі Удмурцкай Рэспублікі. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Працаваў у Саюзе навукоўцаў Удмурціі.

10 верасня 2019 года ў Іжэўску (Удмурція, Расія) Альберт Разін з выкарыстаннем бензіну здзейсніў акт самаспалення перад будынкам мясцовага Дзяржсавета. Разін трымаў плакат з цытатай дагестанскага паэта Расула Гамзатава : «І калі мая мова знікне заўтра, то я гатовы памерці сёння». Альберт Разін атрымаў амаль 100 % апёкаў цела, быў шпіталізаваны ў цяжкім стане і памёр у шпіталі праз некалькі гадзін[2].

Грамадская дзейнасць

Альберт Разін быў адным з заснавальнікаў лабараторыі нацыянальных стасункаў Удмурцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (УДУ). У 1992 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Інстытута Чалавека УДУ, быў яго дырэктарам[3], пакуль штат не быў амаль цалкам скарочаны. З таго часу стаў актывістам руху «Удмурт Кенеш». Разін змагаўся, каб дзеці вывучалі ўдмурцкую мову і не забывалі яе. Раней рыхтаваў зварот да дэпутатаў Дзяржсавета пад назвай «Удмурцкая нацыянальнасць знікае»[4].

Альберт Разін быў адным з навукоўцаў, якія ўлетку 2018 года звярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Дзяржаўнага савета Удмурціі Аляксея Прасолава і дэпутатаў з патрабаваннем не падтрымліваць законапраект аб вывучэнні моў у школах, які пагаршаў статус удмурцкай мовы[5].

10 верасня 2019 года здзейсніў акт самаспалення[5].

Водгукі

Украінскі крымскататарскі палітык, былы старшыня Меджлісу крымскататарскага народа Мустафа Джэмілеў:

Па-першае, хацеў бы перадаць шчырыя спачуванні Удмурцкаму народу ў сувязі з трагічнай гібеллю патрыёта сваёй Радзімы, свайго народа. Па-другое, горка, вядома. Але гэта ў той жа час дае падставы да аптымізму — калі ў народа ёсць такія людзі як Разін, то ўдмурцкая мова не загіне. А тое, што адбылося — гэта наступства шавіністычнай русіфікатарскай палітыкі Расійскай Федэрацыі, якая ў цяперашні час значна горш, чым нават пры савецкай уладзе. Вельмі шкада.[6]

Спікер эстонскага парламента Хен Пылуаас:

Вельмі шкада, што нашы роднасныя народы ў Расіі павінны такім чынам адстойваць права на родную мову. У 2020 годзе ў эстонскім Тарту адбудзецца Сусветны кангрэс фіна-вугорскіх народаў, дзе, безумоўна, будуць старанна разгледжаныя моўныя праблемы. Моўныя пытанні фіна-вугорскіх народаў, несумненна, важныя на з’ездзе. Гэты канкрэтны выпадак будзе адной з тэм у хадзе абмеркаванняў. Мы яшчэ раз выказваем спачуванні родным і блізкім.[7]

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5d77a38c9a7947375024693d
  2. «Огнетушитель найти не смогли. И все стоят с камерами и снимают» // Idel.Реалии (руск.)
  3. УдГУ — Наука (архивная версия сайта) (руск.)
  4. Альберт Разин: «Удмуртский этнос исчезает на глазах» (руск.)
  5. 1 2 Навуковец ва Ўдмуртыі падпаліў сябе. «Калі заўтра мая мова зьнікне, то я гатовы сёньня памерці» // Радыё Свабода
  6. Мустафа Джемилев: “А то, что произошло — это следствие шовинистической русификаторской политики РФ” // Idel.Реалии (руск.)
  7. Спикер парламента Эстонии: “Очень жаль, что наши родственные народы в России должны таким образом отстаивать право на родной язык” // Idel.Реалии (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Расіі
Катэгорыя·Вучоныя Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Удмурціі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Удмурцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня
Катэгорыя·Самагубствы ў Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Іжэўску
Катэгорыя·Самаспаленні ў знак пратэсту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Удмурцкая мова
Катэгорыя·Кандыдаты філасофскіх навук
Катэгорыя·Актывісты супраць русіфікацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных