wd wp Пошук:

Фінляндыя

Фінля́ндыя (Вымаўленне назваў на афіцыйных мовах (i)) (фінск.: Suomi, шведск.: Finland) ці афіцыйна Фінляндская Рэспубліка (фінск.: Suomen tasavalta, шведск.: Republiken Finland) — дзяржава ў Паўночнай Еўропе. Мяжуе на паўночным захадзе са Швецыяй, на поўначы з Нарвегіяй, на ўсходзе з Расіяй; абмываецца Батнічным і Фінскім залівамі Балтыйскага мора. У складзе Фінляндыі Аландскія астравы.

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Фінляндыі Тэрыторыя Фінляндыі ў асноўным нізінная, пераважае ўзгорыста-марэнная раўніна з выхадамі скальных парод. На поўначы і паўночным-усходзе пераважаюць вышыні 300—400 метраў. На крайнім паўночным захадзе ляжаць невялікія адгор’і Скандынаўскіх гор з самым высокім пунктам краіны — гарой Халці (1328 м). У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца ўзвышша Манселькя, на поўдні грады Салпаўселькя.

У Фінляндыі існуе вялікая колькасць кароткіх паўнаводных рэк са шматлікімі парогамі і вадаспадамі. Каля 60 тыс. азёраў займаюць 8 % плошчы краіны. Яны неглыбокія (у сярэднім каля 7 м), часта выцягнутыя з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — па накіраванню са старажытнымі ледавікамі; злучаны паміж сабой пратокамі і ўтвараюць буйныя водныя сістэмы — Сэйма, Пяйянэ, Інары і іншыя. У рэках і азёрах водзіцца шмат рыбы: ласось, сіг, сом, судак, шчупак, лешч, акунь.

Большая частка Фінляндыі пакрытая лясамі (каля 76 %), у асноўным таёжнымі (сасна, елка), толькі на паўднёвым захадзе краіны сустракаюцца змешаныя лясы. Да паловы плошчы, уключаючы, лясы забалочаныя. На поўначы краіны знаходзіцца лесатундра.

Клімат

Пакавы лёд на Балтыйскім моры. Здымак з космасу. 2003 год.

Клімат умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага і кантынентальны (на поўначы); уздзеянне на яго аказваюць Балтыйскае мора і блізкасць цёплага цячэння Гальфстрым ў Атлантычным акіяне. Зіма працяглая, марозная, з моцнымі вятрамі і снегам; лета параўнальна цёплае, але кароткае. Сярэдняя тэмпература лютага (самы халодны месяц) ад — 3 да — 6 °C на паўднёвым захадзе, ад — 8 да — 10 ° С на Азёрным плато, ад — 12 да — 14 ° С на поўначы; ліпеня — 17 на поўдні, 16 ° С на Азёрным плато, 14-15 ° С на поўначы. Ападкаў на большай частцы Фінляндыі ў год выпадае 600—650 мм, на поўдні — да 700 мм, на поўначы — месцамі менш за 400 мм Ад 30 да 40 % ападкаў прыпадае на зіму. Снежнае покрыва трымаецца на паўднёвым захадзе 4-5 месяцаў, на поўначы 6-7 месяцаў, яго вышыня з поўдня на поўнач павялічваецца ад 30-40 см да 70-80 см. Глеба да канца зімы прамярзае на глыбіні ад 20-40 см на поўдні і да 60-90 см на поўначы. У прыбярэжных раёнах часта бываюць туманы (ад 35 да 85 дзён у год).

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Фінляндыі

Старажытная гісторыя Фінляндыі

У сярэдзіне І тысячагоддзя нашай эры ў цэнтральнай Фінляндыі жыла племя хяме, а на паўднёвым захадзе — суомі. Да ІХ стагоддзя распаўсюджванне фінскіх плямёнаў дасягае возера Сайма.

Фінляндыя ў складзе Швецыі

У сярэдзіне ХІІ стагоддзя пачынаецца заваяванне Фінляндыі Швецыяй. Пасля трох крыжовых паходаў (1157, 1249 і 1293) Швецыя заваявала ўсю паўднёвую Фінляндыю да Карэльскага перашыйку. У 1323 годзе ўпершыню была вызначаная мяжа паміж Швецыяй і Наўгародскай дзяржавай, пры гэтым землі заселеныя фінамі цалкам увайшлі ў склад Шведскага каралеўства. У перыяд уніі Даніі, Нарвегіі і Швецыі (13971523) Фінляндыя карысталася шырокай унутранай аўтаноміяй, але пад час кіравання Шведскім каралеўствам Карлам ХІ стала звычайнай губерняй краіны.

Фінляндыя ў складзе Расійскай імперыі

Асноўныя артыкулы: Вялікае Княства Фінляндскае і Русіфікацыя Фінляндыі Пасля Паўночнай вайны ў 1721 годзе паўднёва-ўсходняя частка Фінляндыі была акупаваная Расійскай імперыяй, а ў 1743 годзе і паўднёва-ўсходняя. Пасля Расійска-Шведскай вайны 18081809 гадоў тэрыторыя Фінляндыі была цалкам далучаная да Расіі. Вялікім князем фінскім стаў расійскі цар, але непасрэднае кіраванне ажыццяўляў генерал-губернатар, а заканадаўчую ўладу прадстаўляў сейм. Але да 1863 года сейм не сабіраўся, і ў 1899 годзе цар поўнасцю прысвоіў сабе права выдаваць законы для Фінляндыі без згоды сейму.

Абвяшчэнне незалежнасці і грамадзянская вайна

Асноўныя артыкулы: Абвяшчэнне незалежнасці Фінляндыі і Грамадзянская вайна ў Фінляндыі

Дакумент аб прызнанні Савецкай Расіяй незалежнасці Фінляндыі

Часовы ўрад Расіі ў сакавіку 1917 года аднавіў аўтаномію Фінляндыі, а ў снежні 1917 года сейм прыняў дэкларацыю незалежнасці. Праз месяц у Фінляндыі адбылася рэвалюцыя і пачалася грамадзянская вайна, падаўленая з дапамогай войскаў Германіі, якая спрабавала ўсталяваць у Фінляндыі манархію. Але ў ліпені 1919 года ў краіне была абвешчана рэспубліка і ў кастрычніку 1920 года Фінляндыя падпісала мірную дамову з Савецкай Расіяй.

Міжваенны перыяд

У 1932 годзе паміж Фінляндыяй і СССР была заключаная дамова пра ненападзенне.

Фінляндыя з гады Другой сусветнай вайны

У канцы 1930-х гадоў, СССР пачала ваенныя дзеянні супраць Фінляндыі, якія скончыліся ў сакавіку 1940 года паразай Фінляндыі. Пасля гэтай вайны Карэльскі перашыек і частка Карэліі адышлі да СССР. У Другой сусветнай вайне Фінляндыя ўдзельнічала з чэрвеня 1941 года да верасня 1944 года на баку нацысцкай Германіі.

Тэрыторыя Фінляндыі паводле гадоў

Пасляваенны перыяд

У красавіку 1948 года паміж СССР і Фінляндыяй была падпісаная дамова пра сяброўства і супрацоўніцтва, у якой замацоўвалася існуючая мяжа.

Дзяржаўны лад і палітыка

Будынак Эдускунты

Фінляндыя — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1919 года (са зменамі). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 6 гадоў. Прэзідэнт разам з парламентам ажыццяўляе заканадаўчую, а разам з урадам (Дзяржаўным саветам) выканаўчую ўладу. Кіраўніцтва знешняй палітыкай ажыццяўляе прэзідэнт. Аднапалатны парламент (Эдускунта) складаецца з 200 дэпутатаў, якія выбіраюцца на 4 гады. Урад фарміруецца з прадстаўнікоў адной або некалькіх партый з улікам вынікаў і суадносін сіл у парламенце.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Правінцыі / вобласці Фінляндыі (на 2010 год)

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Фінляндыі Гл. таксама: Абшчыны Фінляндыі, Вобласці Фінляндыі і Агенцтва рэгіянальнага кіравання Фінляндыі Ніжэйшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка краіны — камуна / абшчына / муніцыпалітэт (фінск.: kunta/шведск.: kommun). З-за зліццяў іх колькасць амаль кожны год скарачаецца. У 2011 годзе налічваецца 336 (у 2010 было 342). Прадстаўнічыя органы абшчын — абшчынныя думы (фін. Kunnanvaltuusto, шв. Kommunfullmäktige).

Камуны аб’яднаны ў 19 правінцый / абласцей / рэгіёнаў (фінск.: maakunta або фінск.: provinssi / шведск.: provins), якія кіруюцца рэгіянальнымі саветамі. Дзейнасць улад правінцыі, іх паўнамоцтвы, адносіны з цэнтральнай уладай і органамі Еўрапейскага Саюза рэгулююцца законам № 602 «Аб рэгіянальным развіцці» ад 12 ліпеня 2002 года[2]

Акрамя таго, камуны ў межах правінцый могуць аб’ядноўвацца ў пад-правінцыі, (фінск.: seutukunta / шведск.: ekonomisk region), якія выкарыстоўваюцца ў паліцэйскіх мэтах і для збору статыстычных даных. Іх колькасць таксама скарачаецца і з 2011 года складае 70 (67 на мацерыковай Фінляндыі і 3 на Аландскіх астравах). Агульнадзяржаўных законаў, якія рэгулююць дзейнасць на ўзроўні пад-правінцый, не існуе.

Да 2010 года тэрыторыя краіны падзялялася на губерні (ляні), якія кіраваліся праўленнямі на чале з губернатарамі прызначанымі прэзідэнтам.

1 студзеня 2010 года была зменена сістэма кіравання губернямі[3], замест губернскіх праўленняў, на чале якіх стаялі губернатары фінск.: maaherra утвораны агенцтвы рэгіянальнага кіравання. Акрамя гэтага, губерня Заходняя Фінляндыя была падзелена на дзве часткі: губерню Заходняя Фінляндыя з цэнтрам у Васа і губерню Паўднёва-Заходняя Фінляндыя з цэнтрам у Турку.

Частка тэрыторыі Фінляндыі, галоўным чынам у шхерных раёнах, выкарыстоўваецца ваенна-марскім флотам і закрыта для наведвання[4]

Герб Правінцыя (на фінскай) (на шведскай)
1 Лапландыя Lappi Lappland
2 Паўночная Астработнія Pohjois-Pohjanmaa Norra Österbotten
3 Кайну Kainuu Kajanaland
4 Паўночная Карэлія Pohjois-Karjala Norra Karelen
5 Паўночнае Сава Pohjois-Savo Norra Savolax
6 Паўднёвае Сава Etelä-Savo Södra Savolax
7 Паўднёвая Астработнія Etelä-Pohjanmaa Södra Österbotten
8 Астработнія Pohjanmaa Österbotten
9 Пірканма Pirkanmaa Birkaland
10 Сатакунта Satakunta Satakunda
Герб Правінцыя (на фінскай) (на шведскай)
11 Цэнтральная Астработнія Keski-Pohjanmaa Mellersta Österbotten
12 Цэнтральная Фінляндыя Keski-Suomi Mellersta Finland
13 Паўднёва-Заходняя Фінляндыя Varsinais-Suomi Egentliga Finland
14 Паўднёвая Карэлія Etelä-Karjala Södra Karelen
15 Пяят-Хямэ Päijät-Häme Päijänne Tavastland
16 Канта-Хямэ Kanta-Häme Egentliga Tavastland
17 Усіма Uusimaa Nyland
18 Усходняя Усіма Itä-Uusimaa Östra Nyland
19 Кюменлаакса Kymenlaakso Kymmenedalen
20 Аландскія астравы Ahvenanmaa Åland

Гарады

Знешняя палітыка

Асноўны артыкул: Беларуска-фінляндскія адносіны Фінляндыя — член ААН, большасці ўніверсальных міжнародных арганізацый, энергічны прыхільнік праваабарончых установак. З 1995 года ўваходзіць у Еўрасаюз. З’яўляецца актыўным прыхільнікам згуртаванасці гэтай арганізацыі, раўнапраўя яе ўдзельнікаў, вядзенні дыялогу з трэцімі краінамі «адным голасам».[5]

Знешняя палітыка і палітыка бяспекі Фінляндыі заснаваны на прынцыпах ваеннага недалучэння і надзейнай нацыянальнай абароны. Тым жа часам не выключаецца магчымасць уступлення ў НАТО ў выпадку змены геапалітычнай сітуацыі. У краіне ідзе актыўная грамадская дыскусія пра перспектывы далейшага развіцця адносін з НАТО. Важным лічыцца актыўнае супрацоўніцтва з НАТО ў рамках праграмы ПДМ (Партнёрства для міра) і СЕАП (Савет Еўраатлантычнага партнёрства).[5]

У двухбаковых сувязях Фінляндыя робіць акцэнт на развіцці кантактаў з геаграфічна блізкімі дзяржавамі Паўночнай Еўропы і Прыбалтыкі, а таксама Расіяй.[5]

Абарона

Аддаючы перавагу знешняй палітыцы як галоўнаму фактару забеспячэння бяспекі краіны, у Фінляндыі разам з тым імкнуцца забяспечыць падтрыманне надзейнай абараназдольнасці ў адпаведнасці з дактрынай тэрытарыяльнай абароны. Абарончыя сілы Фінляндыі (АСФ) у тэхнічным і арганізацыйным плане цалкам сумяшчальныя са стандартамі НАТО. Кіраўніцтва ўзброенымі сіламі ажыццяўляе Камандуючы АСФ, які падпарадкоўваецца непасрэдна прэзідэнту краіны. Са жніўня 2009 г. пост Камандуючага АСФ займае генерал А. Пухелойнен. АСФ камплектуюцца на аснове ўсеагульнага вайсковага абавязку, складаюцца з сухапутных войскаў, ваенна-марскіх і ваенна-паветраных сіл. Станам на 2010 г. колькасць асабовага склада АСФ Фінляндыі складала 24 тыс. чалавек, з іх сухапутныя войскі — 14,4 тыс. чалавек, ваенна-паветраныя сілы — 3,6 тыс. чалавек, ваенна-марскія сілы — 6 тыс. чалавек.[5]

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Фінляндыі Фінляндыя — прамыслова развітая краіна з высокім узроўнем інфарматызацыі, адукацыі і сацыяльнай абароненасці грамадзян. Аб’ём ВУП у 2010 годзе — 180 млрд еўра (каля 33,6 тыс. еўра на душу насельніцтва). Пры гэтым Фінляндыя паспяхова пераадольвае наступствы сусветнага эканамічнага фінансавага крызісу: калі ў 2009 годзе ВУП скараціўся на 8,2 %, то ў 2010 годзе павялічыўся на 3,1 %. Фінляндыя з’яўляецца нета-экспарцёрам капіталу, мае перадавую інавацыйную сістэму. Фінская эканоміка прызнана адной з самых канкурэнтаздольных у свеце. Грашовая адзінка — еўра.[5]

Эканоміка Фінляндыі па сваёй структуры ўяўляе ярка выяўленую постіндустрыяльную мадэль. У 2009 годзе 69 % ВУП Фінляндыі было створана ў сферы паслуг. На прамысловасць прыпадала каля 21,2 % ВУП, доля сельскай гаспадаркі склала меней 2,7 %. Аснова фінскай індустрыі — машына- і прыборабудаванне і металаапрацоўка, а таксама лесапапяровая прамысловасць. Фінляндыя спецыялізуецца на выпуску тэлекамунікацыйнай тэхнікі, паперы і кардону, абсталявання для цэлюлозна-папяровай прамысловасці, пад’ёмна-транспартных сродкаў, адмысловых марак сталей і каляровых металаў.[5]

У сельскай гаспадарцы пераважае малочна-мясная жывёлагадоўля (75 % кошту сельгаспрадукцыі). Пагалоўе (у млн галоў, 1997): свіней — 1,54, буйной рагатай жывёлы — 11,15, курэй — 5,51, авечак — 0,1. У Лапландыі гадуюць паўночных аленяў (каля 200 тыс. галоў). Вытворчасць складае (тыс. тон) ялавічыны — 93, бараніны — 17, мяса птушкі — 186; малака — 2,5 млн тон. Зверагадоўля. Пад ворывам і шматгадовымі насаджэннямі 7 % тэрыторыі. Раслінаводства сканцэнтравана на поўдні. Характэрна завалуненасць палёў. Асноўныя пасяўныя плошчы пад сеянымі травамі (75 %) і збожжавымі культурамі. Вырошчваюць (тыс. тон, 2001) ячмень — 1747, авёс — 1227, пшаніцу — 514, жыта — 101, бульбу, буракі. Рыбалоўства (196,5 тыс. тон, 1999). Значныя даходы сялянскіх гаспадарак ад лесаўладання (54 % ад агульнай плошчы лясоў).[6]

Вядзецца здабыча жалезнай руды, меднага калчадану, цынку, хрому. Эфектыўна выкарыстоўваюцца запасы драўніны.

У апошнія гады Фінляндыя становіцца буйным турыстычным цэнтрам, арыентаваным на актыўны зімовы адпачынак.

Важным рэгулятарам дзелавога жыцця Фінляндыі на працягу больш за 100 гадоў з’яўляецца прафсаюзны рух. Галіновыя прафесійныя саюзы ўваходзяць у тры лінейных аб’яднанні (агульная колькасць членаў звыш 3 млн чал. — больш за 85 % працоўных). Існавалая на працягу некалькіх гадоў сістэма г.зв. цэнтралізаваных трохбаковых дамоў паміж урадам, прафсаюзамі і працадаўцамі пра ўмовы аплаты працы ў 2007 годзе была заменена механізмам перамоваў паміж працадаўцамі і галіновымі прафсаюзамі. У сувязі з гэтым заўважаны рост колькасці страйкаў, а таксама адток наёмнай работнікаў з тых прафсаюзаў, якія не дзейнічаюць актыўна ў мэтах абароны сваіх членаў, у зарэкамендавалыя сябе ў адстойванні правоў.[5]

Насельніцтва

Асноўныя артыкулы: Насельніцтва Фінляндыі і Беларусы Фінляндыі Насельніцтва краіны складае 5,2 млн чалавек з якіх 93 % — фіны, 6 % — шведы. На поўначы жыве некалькі тысяч саамаў. Афіцыйныя мовы — фінская і шведская. Сярод веруючых болей за 87 % — лютэране.

Культура

Асноўны артыкул: Культура Фінляндыі

Адукацыя. Навука

Асноўныя артыкулы: Адукацыя ў Фінляндыі і Спіс універсітэтаў Фінляндыі

Літаратура

Асноўны артыкул: Фінская літаратура Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ацэнка насельніцтва ў 2015 годзе
  2. FINLEX ® — Ajantasainen lainsäädäntö: Kumottu säädös 12.7.2002/602
  3. Suomi.fi — Valtion aluehallinnon uudistukset 2010. (фін.)
  4. Navy > Overview > Restricted areas > Maps «Restricted areas» Архівавана 2 жніўня 2012.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 Финляндия // МЗС РФ…
  6. БЭ у 18 т. — Т. 16. — С. 408—409.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дзяржавы паводле алфавіта
Фінляндыя
Краіны Еўрапейскага Саюза
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай