wd wp Пошук:

Нобелеўская прэмія міру

Медаль, які атрымліваюць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Быў упершыню адчаканены ў 1902 годзе.

Но́белеўская прэ́мія мі́ру (шведск.: Nobels fredspris) — узнагарода, якая штогод прысуджаецца Нарвежскім нобелеўскім камітэтам у Осла, «чалавеку, які выконвае найбольшую альбо найлепшую працу дзеля братэрства паміж народамі, адмены альбо скарачэння пастаянных армій і правядзення альбо заахвочвання мірных кангрэсаў»[1]. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[2]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Нарвежскага нобелеўскага камітэта і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў, якія абіраюцца Парламентам Нарвегіі[3]. Лаўрэатамі першай Нобелеўскай прэміі міру ў 1901 годзе сталі Жан Дзюнан і Фрэдэрык Пасі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[4]. У 1901 годзе Дзюнан і Пасі падзялілі 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Пачынаючы з 2001 года кожная грашовая ўзнагарода складала 10 мільёнаў шведскіх крон. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня ў Осла ў прысутнасці караля Нарвегіі (адзіная Нобелеўская прэмія, якая не ўручаецца ў Стакгольме), у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[5].

Патрабаванні да кандыдатаў

Згодна са статутам Нобелеўскага фонду, вылучаць кандыдатаў могуць наступныя асобы:

Пералік лаўрэатаў

Асноўны артыкул: Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру

1900-я

1910-я

1920-я

1930-я

1940-я

1950-я

1960-я

1970-я

1980-я

1990-я

2000-я

2010-я

Крыніцы

  1. Excerpt from the Will of Alfred Nobel(нявызн.). Nobel Foundation. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  2. Alfred Nobel – The Man Behind the Nobel Prize(нявызн.). Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  3. The Nobel Prize Awarders(нявызн.). Nobel Foundation.
  4. The Nobel Prize(нявызн.). Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  5. The Nobel Prize Award Ceremonies(нявызн.). Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2008. Праверана 7 кастрычніка 2008.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Нобелеўская прэмія