wd wp Пошук:

Мішэль Легран

Мішэль Легран (фр.: Michel Legrand; 24 лютага 1932, Парыж26 студзеня 2019) — французскі кампазітар, піяніст, аранжыроўшчык, дырыжор, спявак.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Парыжскую кансерваторыю ў 1950 годзе (клас Н.Буланжэ). Працаваў акампаніятарам эстрадных спевакоў. Пачынаючы з альбому «I Love Paris» у 1954 годзе, Мішэль Легран запісаў больш чым сотню альбомаў з джазавай, папулярнай і класічнай музыкай ды напісаў музыку да звыш 200 фільмаў.

Неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку як старшыня журы міжнароднага фестывалю «Славянскі Базар у Віцебску».

Творчасць

Напісаў шэраг балетаў для трупы «Балет Парыжа», у тым ліку «Праклятыя красуні» (1955), «Валянціна» (1956). Пранікнёны лірызм уласцівы яго музыцы да фільмаў «Шэрбурскія парасоны» (1963), «Дзяўчаты з Рашфора» (1967). Яго музыка вылучае таксама кінафільмы «НЕзвычайная Амерыка», «Жанчына ёсць жанчына», «Сем смяротных грахоў», «Ева», «Лета 42-га».

Прэміі і ўзнагароды

За найлепшую музыку да фільмаў ён тройчы атрымліваў прэмію «Оскар». У яго калекцыі узнагарод былі пяць прэмій «Грэмі» і адзін «Залаты глобус».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #130482552 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Michel Legrand // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.lesgensducinema.com/affiche_acteur.php?nom_acteur=LEGRAND%20Michel&ident=24333&debut=0&record=1&from=ok
  4. 1 2 Fichier des personnes décédées mirror
  5. Le compositeur Michel Legrand est mort // Le MondeParis: Societe Editrice Du Monde, 2019. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
  6. 1 2 3 4 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 студзеня 2019.
  7. Journal officiel de la République française, Journal officiel de la République française. Document administratif — 2011. — ISSN 0242-6773
  8. Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
  9. (unspecified title) Праверана 3 мая 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Дырыжоры Францыі
Памерлі ў 2019 годзе
Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Выпускнікі Парыжскай Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі музыкі і танца
Кавалеры ордэна Пашаны (Арменія)
Лаўрэаты прэміі BAFTA
Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Памерлі 26 студзеня
Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кінакампазітары Францыі
Нарадзіліся ў Парыжы
Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Кампазітары Францыі
Нарадзіліся ў 1932 годзе
Музыканты паводле алфавіта
Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся 24 лютага
Памерлі ў Нёі-сюр-Сен
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Музыканты Францыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных