wd wp Пошук:

Сектар Газа

Сектар Газа
**Сектар Газа** ([араб.](/Арабская_мова "Арабская мова") قطاع غزّة‎‎, [іўр.](/Іўрыт "Іўрыт"): רצועת עזה) — тэрыторыя на беразе [Міжземнага мора](/Міжземнае_мора "Міжземнае мора"). На ўсходзе і поўначы мяжуе з [Ізраілем](/Ізраіль "Ізраіль"), на паўднёвым захадзе з [Егіптам](/Егіпет "Егіпет"). Паводле рашэння [ААН](/ААН "ААН") з'яўляецца часткай тэрыторыі, выдзеленай для арабскай дзяржавы [Палесціны](/Палесцінская_аўтаномія "Палесцінская аўтаномія"). Даўжыня сектара Газа складае прыкладна 50 км, шырыня ад 6 да 12 км. Агульная плошча каля 360 квадратных кіламетраў.

У 1994 годзе Ізраіль гарантаваў права самакіравання рэгіёна Газы праз Палесцінскую аўтаномію. Да гэтага Сектар Газа быў месцам ваеннай акупацыі, у апошні час Ізраілем (19671994), ад гэтага Егіптам (19581967). У перыяд існавання Асманскай імперыі Газа ўваходзіла ў склад Сірыйскага вілаета. З 2007 года рэгіён дэ-факта кантралюецца групоўкай ХАМАС. У 2012 годзе Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый дала Палесціне статус дзяржавы-назіральніка ў сваёй арганізацыі[1]. Сектар Газа разам з заходнім берагам ракі Іардан з’яўляюцца часткай палесцінскай тэрыторыі, вызначанай у нарвежскіх пагадненнях і рэзалюцыі СБ ААН 1860[2].

Мусульмане-суніты складаюць пераважную частку палесцінскага насельніцтва ў Сектары Газа. Рэгіён мае гадавы тэмп прыросту насельніцтва ў 2,91% паводле даных 2014 года[3]. Аднак існуе абмежаваная магчымасць да будаўніцтва новых дамоў і аб’ектаў для гэтага росту. Па стане на 2014 год насельніцтва Сектару Газы складае 1,8 млн чалавек[3].

У 2014 годзе пасля перамір’я ХАМАС і ФАТХ сфарміравалі адзіны палесцінскі ўрад у Палесціне. У ліпені 2014 года, пасля эскалацыі канфлікту паміж ХАМАС і Ізраілем, ізраільскае войска пачало аперацыю «Непарушная скала».

Спасылкі

  1. General Assembly Votes Overwhelmingly to Accord Palestine ‘Non-Member Observer State’ Status in United Nations. United Nations
  2. EU Heads of Missions’ report on Gaza 2013. ECCPalestine.org
  3. 1 2 Gaza Strip Архівавана 8 чэрвеня 2014.. CIA World Factbook
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сектар Газа
Катэгорыя·Палесціна