wd wp Пошук:

Еўрапейская кінапрэмія

Еўрапейская кінапрэмія (англ.: European Film Awards) — кінаўзнагарода, якую штогадова пачынаючы з 1988 года прысуджае Еўрапейская кінаакадэмія за асаблівыя дасягненні ў еўрапейскім кінематографе. Узнагароды прысуджаюцца больш чым у дзесяці намінацыях, найважнейшай з якіх з’яўляецца Лепшы фільм. На прэмію можа прэтэндаваць толькі еўрапейскае кіно, а таксама еўрапейскія прадзюсары, рэжысёры, акцёры і іншыя прадстаўнікі кінавытворчасці.

Да 1997 года Еўрапейская кінапрэмія мела іншую афіцыйную назву — «Прэмія Фелікс» — па назве статуэткі, якая ўручалася з 1988 па 1996 і пазней была заменена на жаночую статуэтку.

Кожны другі год цырымонія ўзнагароджання праходзіць у Берліне, у астатнія ж гады цырымонія праводзіцца ў іншых еўрапейскіх гарадах.

Працэдура ўзнагароджання

Фільмы, якія прэтэндуюць на Еўрапейскую кінапрэмію, павінны быць еўрапейскімі поўнаметражнымі мастацкімі фільмамі, прызначанымі для нармальнага кінапраката, першы афіцыйны паказ якіх (будзь то на кінафестывалі ці ў звычайным кінатэатры) адбыўся пасля 1 ліпеня папярэдняга года. На аснове выбаркі з прыблізна 40 фільмаў, рэкамендаваных на намінацыю, члены Еўрапейскай кінаакадэміі галасуюць за выдзвіжэнне фільмаў на намінацыі ў асноўных катэгорыях.[1] Спісы намінантаў абвяшчаюцца ў пачатку лістапада на Севільскім еўрапейскім кінафестывалі. Затым на падставе намінацый члены Еўрапейскай кінаакадэміі галасуюць за пераможцу ў кожнай з катэгорый. Пераможцы абвяшчаюцца на цырымоніі ўзнагароджання ў пачатку снежня.

Права на ўдзел

Крытэрыі, па якіх фільм можна кваліфікаваць як еўрапейскі засноўваюцца на Дадатку II Еўрапейскай канвенцыі аб сумеснай кінематаграфічнай вытворчасці, выдадзенай Саветам Еўропы. Гэта вызначэнне можа быць пашырана на працы кінематаграфістаў ізраільскай і палестынскай нацыянальнасцяў.

Кінематаграфічны твор кваліфікуецца як еўрапейскі, калі ён дасягае прынамсі 15 ачкоў па наступнай табліцы:

Еўрапейскія элементы Вага
Творчая група
Рэжысёр 3
Сцэнарыст 3
Кампазітар 1
Выканаўчая група
Першая роля 3
Другая роля 2
Трэцяя роля 1
Тэхнічная група
Аператар 1
Гукааператар 1
Мантажор 1
Мастак 1
Студыя або месца здымкаў  1
Месца, дзе адбываўся пост-прадакшн  1

Прымаючыя гарады

Год Дата Горад
1 1988 26 лістапада 1988 Заходні Берлін
2 1989 25 лістапада 1989 Францыя Парыж
3 1990 2 снежня 1990 Вялікабрытанія Глазга
4 1991 1 снежня 1991 Германія Патсдам
5 1992 25 лістапада 1992 Германія Патсдам
6 1993 4 снежня 1993 Германія Патсдам
7 1994 27 лістапада 1994 Германія Берлін
8 1995 12 лістапада 1995 Германія Берлін
9 1996 8 лістапада 1996 Германія Берлін
10 1997 7 снежня 1997 Германія Берлін
11 1998 4 снежня 1998 Вялікабрытанія Лондан
12 1999 4 снежня 1999 Германія Берлін
13 2000 2 снежня 2000 Францыя Парыж
14 2001 1 снежня 2001 Германія Берлін
15 2002 7 снежня 2002 Італія Рым
16 2003 6 снежня 2003 Германія Берлін
17 2004 11 снежня 2004 Іспанія Барселона
18 2005 3 снежня 2005 Германія Берлін
19 2006 2 снежня 2006 Польшча Варшава
20 2007 1 снежня 2007 Германія Берлін
21 2008 6 снежня 2008 Данія Капенгаген
22 2009 12 снежня 2009 Германія Бохум
23 2010 4 снежня 2010 Эстонія Талін
24 2011 3 снежня 2011 Германія Берлін
25 2012 1 снежня 2012 Мальта Валета
26 2013 7 снежня 2013 Германія Берлін
27 2014 13 снежня 2014 Латвія Рыга
28 2015 12 снежня 2015 Германія Берлін
29 2016 10 снежня 2016 Польшча Вроцлаў[2]
30 2017 2017 Германія Берлін
31 2018 2018 Іспанія Севілья[3]
32 2019 7 снежня 2019 Германія Берлін
33 2020 12 снежня 2020 анлайн
34 2021 11 снежня 2021 Германія Берлін
35 2022 10 снежня 2022 Ісландыя Рэйк’явік

Намінацыі

Галоўнай намінацыяй Еўрапейскай кінапрэміі з’яўляецца прыз за Лепшы еўрапейскі фільм. Агульная ж колькасць намінацый за ўвесь час існавання прэміі вагалася ад 15 да 25. Лаўрэатаў Еўрапейскай кінапрэміі вызначаюць галасаваннем яе членаў, аднак адну з прэмій вызначаюць гледачы (у некаторыя гады колькасць глядацкіх прызоў дасягала пяці), і яшчэ адну — кінакрытыкі (прыз ФІПРЭСІ).

Сучасныя намінацыі

Спіс намінацый на Еўрапейскую кінапрэмію на 2016 год.[4]

Катэгорыя Англійская назва катэгорыі У якія гады ўручалася
Найлепшы еўрапейскі фільм European Film з 1988
Найлепшая еўрапейская камедыя European Comedy з 2013
Еўрапейскае адкрыццё – Прыз ФІПРЭСІ European Discovery — Prix FIPRESCI з 1988
Найлепшы еўрапейскі дакументальны фільм European Documentary з 1989
Найлепшы еўрапейскі анімацыйны поўнаметражны фільм European Animated Feature Film з 2009
Найлепшы еўрапейскі кароткаметражны фільм European Short Film з 1998
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр European Director з 1988-1989, з 2001
Найлепшая еўрапейская актрыса European Actress 1988-1993, з 1996
Найлепшы еўрапейскі акцёр European Actor 1988-1993, з 1996
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст European Screenwriter 1988-1992, з 1996
Найлепшы еўрапейскі аператар European Cinematographer – Prix Carlo Di Palma 1989-1992, з 1997
Найлепшы еўрапейскі мантажор European Editor 1991-1992, 2005, з 2010
Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык European Production Designer 1988, 1990-1992, 2005, з 2010
Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах European Costume Designer 1990-1991, 2007-2009, з 2013
Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму European Hair & Make-up Artist з 2016
Найлепшы еўрапейскі кампазітар European Composer 1988-1992, з 2004
Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр European Sound Designer 2007-2009, з 2013
Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні European Film Academy Lifetime Achievement Award з 1988
Прэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе European Achievement in World Cinema з 1997
Найлепшы еўрапейскі фільм сумеснай вытворчасці European Co-Production Award — Prix EURIMAGES з 2007
Прыз глядацкіх сімпатый – Найлепшы еўрапейскі фільм People’s Choice Award for Best European Film з 1997
Еўрапейская кінапрэмія – Прыз маладых гледачоў European Film Academy Young Audience Award з 2013

Ранейшыя намінацыі

Катэгорыя Англійская назва катэгорыі У якія гады ўручалася
Лепшы еўрапейскі акцёр другога плана Award for an artistic contribution 1988, 1990-1992
Лепшая еўрапейская актрыса другога плана Award for an artistic contribution 1988, 1990-1992
Лепшы нееўрапейскі фільм Non-European Film — Prix Screen International 1996-2005
Прыз глядацкіх сімпатый — Лепшы еўрапейскі рэжысёр Jameson People’s Choice Award — Best European Director 1997-2005
Прыз глядацкіх сімпатый — Лепшая еўрапейская актрыса Jameson People’s Choice Award — Best European Actress 1997-2005
Прыз глядацкіх сімпатый — Лепшы еўрапейскі акцёр Jameson People’s Choice Award — Best European Actor 1997-2005

Спасылкі

  1. Feature Films (нявызн.) (недаступная спасылка). European Film Academy. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана 6 June 2011.
  2. European Film Awards 2016 Go to Wroclaw
  3. European Film Awards 2018 Go to Seville
  4. European Film Awards, Award Categories Архівавана 19 верасня 2016.

Знешнія спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінематограф Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·З’явіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Еўрапейская кінапрэмія