wd wp Пошук:

Леанід Марцінавіч Дайнека

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дайнека. Леанід Марцінавіч Дайнека (28 студзеня 1940, в. Змітраўка 2-я, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 жніўня 2019) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Скончыў БДУ (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Віцебскай студыі тэлебачання, Беларускім тэлебачанні. У 19721989 гг. адказны сакратар часопіса «Маладосць». З 1989 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура». З 1993 года займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі» (брэнд «Крамбамбуля» і іншыя)[1].

Памёр 21 жніўня 2019 года. Пахаваны 25 жніўня на могілках у Калодзішчах[2].

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1961 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Галасы» (1969), «Бераг чакання» (1972), «Мая вясна саракавая» (1979), «Вечнае імгненне» (1985) — лейтматывы твораў: услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі. Некаторыя вершы Л. Дайнекі пакладзены на музыку. Таксама аўтар зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца» (1976).

Аўтар дылогіі «Людзі і маланкі» (1977) і «Запомнім сябе маладымі» (1979), якая раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў 1917—1919; рамана «Футбол на замініраванным полі» (1987), дзе асэнсоўвае тэму горада; фантастычнага рамана «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» (1992).

Гістарычныя раманы

Вядомы як адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменнікаў. Аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» (1987) пра барацьбу Полацка з немцамі ў Ніжнім Падзвінні ў 13 ст., «След ваўкалака» (1988) пра полацкага князя Усяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» (1990) пра ранні этап станаўлення Вялікага Княства Літоўскага;. У 2008 годзе выйшаў раман «Назаві сына Канстанцінам», дзея якога адбываецца ў XV—XVI ст. у Рыме, ВКЛ і Канстанцінопалі.

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. nashaniva.by
  2. У Менску развіталіся з Леанідам Дайнекам

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Пахаваныя на Каладзішчанскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Кастуся Каліноўскага
Катэгорыя·Памерлі 21 жніўня
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў