wd wp Пошук:

Вольга Такарчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Такарчук.

Вольга Такарчук.

Вольга Навоя Такарчук (польск.: Olga Nawoja Tokarczuk[7]; нар. 29 студзеня 1962, Сулехаў) — польская пісьменніца, эсэістка, аўтарка сцэнарыяў, паэтэса. Адна з самых чытаных польскіх пісьменніц. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2018) «за апавядальнае ўяўленне, якое з энцыклапедычным запалам паказвае перасячэнне мяжы як форму жыцця»[8].

Біяграфія

Навучалася ў Варшаўскім універсітэце (псіхалогія). Падчас навучання працавала валанцёрам з псіхічна хворымі падлеткамі. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1985 годзе пераехала ва Уроцлаў, а потым у Валбжых, дзе працавала псіхатэрапеўтам. Вольга Такарчук лічыць сябе паслядоўніцай Карла Густава Юнга і называе яго псіхалогію адной з крыніц сваёй творчасці.

У студзені 1998 года адна з падпісантаў Беларускай дэкларацыі свабоды. Сябра польскай партыі «зялёных».

Жыве ва Уроцлаве. Мае невялікі вясковы дом у Новай Рудзе пад Уроцлавам, купіла яго, каб быць бліжэй да сваіх любімых мясцін — гор. У Новай Рудзе ладзіць штогадовы фестываль «Горы літаратуры».

Творчасць

У друку дэбютавала ў 1979 годзе апавяданнем пад псеўданімам Наташа Баровін (Natasza Borowin). А ў 1989 годзе пабачыла свет яе першая кніга — зборнік вершаў «Гарады ў люстэрках» (Miasta w lustrach). Дэбютная кніга прозы — раман «Шлях людзей Кнігі» (Podróż ludzi Księgi) — выйшла ў 1993 годзе, за яе Такарчук атрымала ўзнагароду Польскага таварыства кнігавыдаўцоў.

Аўтар некалькіх раманаў і зборнікаў ападяданняў. Стварыла перапляценне рэальнай гісторыі і нацыятворчага міфу. Кніга «Правек і іншыя часы» (Prawiek i inne czasy, 1996) стала ўвасабленнем гісторыі Польшчы і адначасова ўвасабленнем гісторыі аднаго чалавека. Цераз прызму аднаго чалавека, аднаго роду, адной вёсачкі ёй атрымалася перадаць гісторыю ўсяго польскага народа і ўсёй Еўропы[9].

Польская назва кнігі Bieguni (2007) азначае старавераў, «бегуноў» або «бежанцаў», якія верылі, што свет прасякнуты злом і што адзінай магчымасцю ўцячы ад гэтага зла — быць у пастаянным руху. Галоўная тэма раману — экзістэнцыяльная сітуацыя чалавека, які падарожнічае. Biegunі — гэта метафара сучасных вандроўнікаў. Над кнігаю аўтарка працавала тры гады і пісала яе пераважна ў дарозе[10].

Раман «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых» (Prowadź swój pług przez kości umarłych, 2009) — дэтэктыў без традыцыйнага следства. Галоўная гераіня — інжынерка на пенсіі, настаўніца англійскай мовы, экзальтаваная абаронца жывёльнага свету — ад самага пачатку ўпэўненая, што ведае, чаму ў акрузе адбываюцца забойствы мужчын, якія захапляюцца паляваннем. Але ёй ніхто не верыць: ні суседзі, ні паліцыя, ні будучыя ахвяры.

Некаторыя творы пісьменніцы экранізаваныя. У прыватнасці, рэжысёрка Агнешка Холанд зняла фільм «Pokot» паводле рамана Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых», прэм’ера адбылася на Берлінскім кінафестывалі ў 2017 годзе[11].

Творы

Беларускія пераклады

Раманы

Апавяданні

Узнагароды

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122302885 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  3. Olga Tokarczuk // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122302885 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  5. https://www.facebook.com/partiazieloni/posts/10155770271222695 Праверана 9 снежня 2019.
  6. http://www.batory.org.pl/en/about_the_foundation/council_and_board Праверана 30 кастрычніка 2019.
  7. https://rejestr.io/krs/243763/stowarzyszenie-kulturalne-gory-babel
  8. nashaniva.by
  9. nashaniva.by
  10. svaboda.org
  11. https://iwroclaw.com/ru/eternal-polyachka-s-ukrainskimi-kornyami-olga-tokarchuk-ee-luchshie-knigi-i-literaturnye-premii

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Варшавы
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта псіхалогіі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Драматургі Польшчы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Кракава
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любушскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Уроцлава
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменніцы Польшчы