wd wp Пошук:

Жарэс Іванавіч Алфёраў

Жарэ́с Іва́навіч Алфёраў (15 сакавіка 1930, Віцебск — 1 сакавіка 2019[8][9]) — савецкі і расійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў. Яго даследаванні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы. Быў дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі. Ініцыяваў заснаванне прэміі «Глабальная энергія» ў 2002 годзе. Да 2006 года ўзначальваў Міжнародны камітэт па прысуджэнні гэтай прэміі. Замежны член НАН Беларусі.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і Івана і Ганны Алфёравых. Названы ў гонар Жана Жарэса. Скончыў з залатым медалём сярэднюю школу № 42 ў Мінску. Быў залічаны на 1 курс Энергетычнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). Далей, паводле парады свайго настаўніка фізікі Я. Б. Мельцэрзона паехаў паступаць у Ленінград. У 1952 годзе Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (ЛЭТІ). З 1953 года працуе ў Фізіка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Іофэ (з 1987 да мая 2003 года быў дырэктарам, з мая 2003 года да ліпеня 2006 года — навуковы кіраўнік). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1961), доктар фізіка-матэматычных навук (1970). Прафесар ЛЭТІ (1972). У 1990—1991 гадах — віцэ-прэзідэнт АН СССР, старшыня Прэзідыуму Ленінградcкага навуковага цэнтра. З 2003 года — старшыня Навукова-адукацыйнага комплекса «Санкт-Пецярбургскі фізіка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтр» РАН. Акадэмік АН СССР (1979), потым РАН. Віцэ-прэзідэнт РАН, старшыня прэзідыуму Санкт-Пецярбургскага навуковага цэнтра РАН. Галоўны рэдактар «Лістоў у Часопіс тэхнічнай фізікі», член рэдактарскай рады часопісу «Навука і жыццё».

Аўтар больш як 500 навуковых прац, трох манаграфій і каля пяцідзесяці вынаходніцтваў.

У культуры

На кінастудыі Беларусьфільм зняты дакументальны фільм «Лазар Алфёрава» (рэжысёр Уладзімір Мароз, 2008).

Узнагароды

Узнагароды Расіі і СССР

Медалі

Замежныя ўзнагароды

Іншыя ўзнагароды

Зноскі

  1. Алфёров Жорес Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Zhores Alferov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Алфёров Жорес Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. В больнице РАН назвали причину смерти Жореса Алферова Праверана 2 сакавіка 2019.
  5. Bibliothèque nationale de France Jores Ivanovitch Alferov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  6. Schores Alferow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Elenco cronologico Soci StranieriAccademia Nazionale delle Scienze detta dei XL. Праверана 2 сакавіка 2018.
  8. «Смерть наступила вчера, 1 марта, в 23:40 мск»
  9. Памёр нобелеўскі лаўрэат, ураджэнец Віцебска, Жарэс Алфёраў (нявызн.). Наша Ніва (2 сакавіка 2019). Праверана 2 сакавіка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (60):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кіёта
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Правадзейныя члены РАН
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты РАН
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад навуковых таварыстваў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай»
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Расіі
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 1 ступені
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Мінска
Катэгорыя·Фізікі Расіі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Акадэміі навук ГДР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Члены КПРФ
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Замежныя члены НАНБ
Катэгорыя·Пахаваныя на Камароўскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Члены НДР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Віцебска
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені