Альберт Фіні (англ.: Albert Finney, 9 чэрвеня 1936, Солфард — 7 лютага 2019) — англійскі акцёр, пяціразовы намінант на прэмію «Оскар». Лаўрэат трох прэмій BAFTA (1961, 2001, 2003), трох прэмій «Залаты глобус» (1964, 1971, 2003), прэміі «Эмі» (2002), і Прэмій Гільдыі кінаакцёраў ЗША.
Найбольш вядомы па ўдзеле ў фільмах «Том Джонс», «Забойства ва „Усходнім экспрэсе“», «Перакрыжаванне Мілера», «Эрын Брокавіч», «Буйная рыба» і «Ультыматум Борна».