wd wp Пошук:

Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі

Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (перс.: سپاه پاسداران انقلاب اسلامی — Sepâh-e pâsdârân-e enqelâb-e Eslâmi, Сэпахе пасдаране энгелабе эсламі, скар. КВІР, сустракаюцца абазначэння Рэвалюцыйная гвардыя[3][4] і Пасдаран[5]) — элітнае іранскае ваенна-палітычнае фарміраванне, створанае ў 1979 годзе з ваенізаваных атрадаў ісламскіх рэвалюцыйных камітэтаў, прыхільнікаў лідара іранскіх шыiтаў вялікага аяталы Хамейні. Прымала актыўны ўдзел у ірана-іракскай вайне, а таксама ў стварэнні арганізацыі «Хезбала». Афіцыйна з’яўляецца часткай узброеных сілаў Ірана.

Задачы i функцыi

КВIР прызначаны для абароны ісламскай рэвалюцыі Ірана і яе заваёў[6](па рашэнні Вышэйшага савета абароны, Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) «аказвае садзейнічанне арміі ў справе абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы і ісламскага рэспубліканскага ладу»), распаўсюджвання панавання ісламу ў самой ісламскай рэспубліцы Іран (ІРІ) у рамках дзеючай Канстытуцыі, пастаяннага садзейнічання ажыццяўленню мусульманскіх ідэй у свеце, вядзенне барацьбы з «падрыўнымі элементамі ўнутры ІРІ, якія выступаюць супраць ісламскай рэвалюцыi», правядзення выратавальных аперацыях у выпадку стыхійны бедстваў, аказанне дапамогі сілам аховы грамадскага парадку, у тым ліку ў справе забеспячэння бяспекі дзяржаўных устаноў, рэлігійных і палітычных дзеячаў, аказання дапамогі органам разведкі і контрразведкі, узмацнення ўзброеных сіл ІРІ пры ўзаемадзеянні з вайсковымі падраздзяленнямі, стварэння і ваеннай падрыхтоўкі народнага апалчэння — Басідж.

Склад

Складаюцца з сухапутных, ваенна-марскіх, паветраных сіл і народнага апалчэння. У 1988 году агульная колькасць складала больш за 350 тысяч чалавек[7].

Узбраенне

КВIР каля 470 танкаў (Т-55, Тып-69, Т-62, Т-72, Чыфтэн), 366 гармат палявой артылерыі, 40 РСЗА, 140 адзінак зенітных сродкаў, 620 БМП і БТР, 300 баявых і 100 ваенна-транспартных самалётаў (F-4, F-5, F-14, Боінг-707, Боінг-737, Боінг-747, Су-24, МіГ-29), 3 падводныя лодкі, 3 сверхмалыя падводныя лодкі, 3 фрэгата з кіраванай ракетнай зброяй (КРЗ), 2 корвета, 20 ракетных катэраў, больш за 20 тарпедных катэраў, 13 дэсантных караблёў, 6 катэраў на паветраных падушках, 3 мінна-тральных карабля, 28 дапаможных судоў[8][9].

Святы

Штогод 9 кастрычніка (17 мехра па іранскаму календары) ў Iране адзначаецца Дзень Корпуса Вартавых Ісламскай Рэвалюцыі.

Зноскі

  1. Вашингтон нашёл ещё одну армию террористов
  2. Ostovar, Afshon P. Guardians of the Islamic Revolution Ideology, Politics, and the Development of Military Power in Iran (1979–2009)(нявызн.) (PhD Thesis). University of Michigan (14 лютага 2009). Праверана 26 July 2013.
  3. Отряды революционной гвардии Ирана высадились в Ливане Архівавана 27 верасня 2020.
  4. Духовный лидер Ирана призвал гвардию не мешать политикам
  5. Маурицио Молинари | La Stampa: Inopressa :: Война Обамы против империи Пасдаран, 11 февраля 2010
  6. Пиотровский, Прозоров, 1988, Статья 150
  7. Пиотровский, Прозоров, 1988
  8. Сумбатян Ю. Г.Воины «мировой исламской революции»(недаступная спасылка)// НГ-Независимое военное обозрение от 24.08.2001 Автор — доктор философских наук, профессор, полковник в отставке (копия статьи)
  9. Вооружённые силы и Сухопутные войска Ирана Архівавана 17 красавіка 2009.//Портал War On-Line,12.03.2002 г.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аператыўныя службы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Узброеныя сілы Ірана