wd wp Пошук:

Джока Відода

Гэта імя — інданезійскае; тут «Джока Відода» — асабістае імя, а прозвішча ў гэтага чалавека няма.

Джо́ка Відо́да (індан.: Joko Widodo), таксама шырока вядомы пад мянушкай Джако́ві[К 1] (індан.: Jokowi) — інданезійскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт краіны з 20 кастрычніка 2014 года. Раней займаў пасады Губернатара Джакарты (2012—2014) і мэра Суракарты (2005—2012). Член Дэмакратычнай партыі барацьбы Інданезіі.

Біяграфія

Джакові і старшыня Савета прадстаўнікоў рэгіёнаў Ірман Гусман[id]

Нарадзіўся 21 чэрвеня 1961 года ў горадзе Суракарта на Цэнтральнай Яве ў сям’і цясляра. З-за беднаты бацькоў быў вымушаны ўжо ў дзіцячыя гады зарабляць на жыццё, працуючы вулічным разносчыкам і грузчыкам. Навучыўшыся ў бацькі цяслярскаму рамяству, вырабляў на продаж сувенірныя вырабы, пазней — мэблю.

У 1985 годзе скончыў Універсітэт Гаджа Мада[en] па спецыяльнасці інжынера лясной гаспадаркі. Нядоўгі час працаваў у дзяржаўнай дрэваапрацоўчай кампаніі, затым пачаў уласны бізнес у гэтай жа вобласці. Да пачатку 2000-х гадоў кіраваў буйной драўнінна-мэблевай фірмай.

У 2005 годзе абраны мэрам Суракарты[5] . Пад яго кіраўніцтвам у горадзе былі праведзены маштабныя сацыяльна-эканамічныя і адміністрацыйныя пераўтварэнні. Асблівая ўвага надавалася стварэнню прывабнага культурнага аблічча Суракарты. У прыватнасці, быў праведзены рэбрэндынг горада, які праводзіўся пад дэвізам «Сола[6]: Дух Явы» (англ.: Solo. Spirit of Java). Значны пазітыўны рэзананс мелі мерапрыемствы па акультурванні гарадскіх паркаў: перадача ў муніцыпальную ўласнасць парку Балекамбанг (індан.: Taman Balekambang) і ліквідацыя блышынага рынку у парку Банджарсары (індан.: Taman Banjarsari). Акрамя таго, Джакові стымуляваў прыватныя кампаніі, якія займаюцца грамадскай дзейнасцю.

Праведзеныя рэформы значна ўмацавалі рэнамэ горада не толькі на нацыянальным, але і на рэгіянальным узроўні. У 2006 годзе Суракарта стала членам Арганізацыі гарадоў Сусветнай спадчыны[en], а ў лістападзе 2008 года ў горадзе прайшоў саміт гэтай арганізацыі. У 2007 годзе ў Суракарце адбыўся Сусветны музычны фестываль (індан.: Festival Musik Dunia (FMD)), які прайшоў у былым галандскім форце Вастэнбург[id] (індан.: Benteng Vastenburg); незадоўга да гэтага па рашэнні Джакові быў адменены знос форта і будаўніцтва на яго месцы бізнес-цэнтраў і гандлёвых цэнтраў. У 2008 годзе Сусветны музычны фестываль быў праведзены ў палацы Мангкунегаран[en].

У канцы 2011 года з-за запазычанасці муніцыпалітэта Суракарты перад дзяржаўнай энергетычнай кампаніяй Perusahaan Listrik Negara[en] (PLN) на суму ў 8,9 млрд інданезійскіх рупій (каля 1 мільёна долараў) апошняя спыніла падачу электрычнасці для асвятлення горада незадоўга да Раства, што выклікала незадаволенасць жыхароў. Джакові ў кароткі тэрмін змог мабілізаваць неабходныя сродкі і асабіста з’явіўся ў мясцовае аддзяленне PLN для выплаты доўгу[7].

У 2012 годзе Джакові і Басукі Чахая Пурнама былі высунуты ад Дэмакратычнай партыі барацьбы Інданезіі на пасады губернатара і віцэ-губернатара Джакарты адпаведна . У другім туры губернатарскіх выбараў[en] Джакові атрымаў упэўненую перамогу над дзеючым губернатарам, кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі Фаўзі Бова[en][8]

9 ліпеня 2014 года атрымаў перамогу на чарговых прэзідэнцкіх выбарах. Яго інаўгурацыя адбылася ў кастрычніку таго ж года[9].

Асабістае жыццё

Жонку Джакові завуць Ірыяна (індан.: Iriana), у іх сям’і трое дзяцей — Гібран Ракабумінг (індан.: Gibran Rakabuming), Кахіянг Аю (індан.: Kahiyang Ayu) і Каесанг Пангарэп (індан.: Kaesang Pangarep). Паводле часопіса The Economist, Джакові любіць слухаць рок-музыку на высокай гучнасці і калісьці меў гітару з аўтографамі ўдзельнікаў гурта Metallica[10].

Каментарыі

  1. Стаўшы Прэзідэнтам Інданезіі, ён папрасіў выкарыстоўваць мянушку ў якасці афіцыйнага звароту[4].

Зноскі

  1. 1 2 http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1908209/Joko-Widodo
  2. http://www.solopos.com/2014/06/21/jokowi-ulang-tahun-bulan-dan-tahun-lahir-jokowi-mirip-soekarno-dan-soeharto-pertanda-apa-514578
  3. https://www.merdeka.com/iriana/profil/
  4. Новый президент Индонезии попросил обращаться к нему по прозвищу (нявызн.). Газета.Ru (22 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2014. Праверана 22 кастрычніка 2014.
  5. Bambang Aris Sasangka. Joko Widodo Raih Penghargaan Best City Award Asia Tenggara.. Best City Award Delgosea Joko Widodo penataan PKL walikota solo(індан.) . solopos.com (9 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2015. Праверана 1 жніўня 2015.
  6. Сола (індан.: Solo) — гутарковая назва Суракарты
  7. Kusumasari Ayuningtyas, ‘Residents of Surakarta accompany mayor to pay PLN’, The Jakarta Post, 4 January 2012.
  8. (нявызн.) , Tempo (March 2012).
  9. Madison Park, Kathy Quiano. Indonesian presidential candidate declares victory, opponent says not so fast(англ.) . CNN (10 ліпеня 2014 года). Праверана 10 ліпеня 2014 года.
  10. Mr Joko goes to Jakarta. An honest man looks hard to beat in Indonesia’s presidential election next year (нявызн.). The Economist Newspaper (8 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2013. Праверана 1 жніўня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Інданезіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Рабочага кабінета
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прэзідэнты Інданезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мэры Суракарты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Губернатары Джакарты