wd wp Пошук:

Алена Віктараўна Атрашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Атрашкевіч. Алена Віктараўна Атрашкевіч (нар. 1966, Нова-Барысаў, цяпер у межах Барысава, Беларусь) — беларускі кампазітар.

Біяграфія

Скончыла Ленінградскую кансерваторыю па класу кампазіцыі Б. А. Арапа (1989). З 1989 года выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін Маладзечанскага музычнага вучылішча. З 2004 года адначасова выкладчык Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (з 2006 года — старшыня прадметна цыклавай камісіі «Мастацтва эстрады (спевы)». Кіраўнік студыі эстраднай песні «Спяваем разам». Аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок» г. Маладзечна. Неаднаразова прымала ўдзел ў рабоце журы рэгіянальнага конкурсу эстраднай песні «Адна зямля»[1], аўтар (сумесна з паэткай Таісай Трафімавай) яго гімна[2].

Лаўрэат нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» 2016 года ў намінацыі «Найлепшы аўтар музыкі».

Член савету спецыяльнага фонду Прэзідента Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Кіруе конкурсам юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок», які на працягу шэрагу гадоў адкрывае новыя таленты Беларусі[3].

Выбрана ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага (2008—2012) склікання ад Мінскай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю. Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя.

2 сакавіка 2019 года абрана старшынёй Саюза кампазітараў Беларусі, стала першай жанчынай на гэтай пасадзе.

Творчасць

Аўтар вакальна-сімфанічных твораў, больш за дзесяць музычных спектакляў для дзяцей, а таксама камерных, харавых твораў, вакальных цыклаў, апрацовак аўтарскіх і беларускіх, рускіх, нямецкіх, грузінскіх народных песняў. Супрацоўнічае з беларускімі паэтамі Таццянай Мушынскай, Васілём Жуковічам і інш.

Аўтар нотнага зборніка ўласных песень для дзяцей «Лодка дзяцінства» на вершы беларускіх паэтаў, зборніка п’ес для маладых выканаўцаў на духавых інструментах «Натхненне» і інш. Напісала музыку да песні «Мiншчына», якая ў 2006 годзе была афіцыйна зацверджана гімнам Мінскай вобласці.

Асноўныя творы

Касеты, сборнікі

Зноскі

  1. «Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
  2. «Круціся, лёсу калаўрот…»//Сайт «Міхал Клеафас Агінскі»
  3. svaboda.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Кампазітары Беларусі
Нарадзіліся ў Барысаве
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Асобы
Выкладчыкі Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Нарадзіліся ў 1966 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Музыканты паводле алфавіта
Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі