wd wp Пошук:

Амар аль-Башыр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Башыр. Амар Хасан Ахмед аль-Башыр (араб. عمر حسن أحمد البشير‎‎; 1 студзеня 1944) — суданскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Судана (1993—2019).

Біяграфія

Ветэран араба-ізраільскай вайны 1973 года.

Прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту ў 1989 годзе. За гады праўлення аль-Башыра Судан падвергнуўся ісламізацыі дзяржапарату і ператварыўся ў краіну-ізгоя, бо некаторы час хавала Усаму бін Ладэна (1991—1996) і была абвінавачаная ў этнічных чыстках у правінцыі Дарфур.

Амар аль-Башыр рэгулярна фігураваў у спісах самых жорсткіх дыктатараў свету[3]. 21 ліпеня 2008 Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт яго па абвінавачванні ў генацыдзе ў сувязі з канфліктам у Дарфуры ахвярамі якога сталі сотні тысяч чалавек. Такім чынам аль-Башыр стаў першым дзеючым кіраўніком дзяржавы, супраць якога было вылучана абвінавачанне органам міжнароднай юстыцыі.

У 2011 годзе Паўднёвы Судан абвясціў незалежнасць ад Судана.

З снежня 2018 года ў Судане пачаліся пратэсты супраць рэзкага павышэння цэнаў на хлеб, але неўзабаве пратэстны рух накіраваўся супраць аўтарытарнага кіраўніка краіны. У лютым 2019 г. аль-Башыр абвесціў у краіне надзвычайнае становішча, абмежаваў свабоду сходаў, распусціў Кабмін і ўвёў у краіне рэжым надзвычайнага становішча на год. 6 красавіка тысячы актывістаў выйшлі на вуліцы сталіцы Судана Хартума з патрабаваннямі адстаўкі прэзідэнта. Пратэстоўцаў адагналі ад прэзідэнцкага палаца пры дапамозе слёзацечнага газу[4].

11 красавіка 2019 года армія Судана здзейсніла ў краіне пераварот. Вайскоўцы вырашылі зняць з усіх пасадаў Амара аль-Башыра, што кіраваў краінай 25 гадоў, і разагнаць урад[5].

Як заявілі часовыя ваенныя ўлады краіны, аль-Башыр не будзе выдадзены Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе, але паўстане перад судом на радзіме[6].

Зноскі

  1. Omar Hassan Ahmad al- Bashir // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.aljazeera.com/news/2019/4/11/profile-omar-al-bashir-sudans-longtime-ruler
  3. svaboda.org
  4. У Судане працягваюцца пратэсты: тысячы людзей патрабуюць адстаўкі прэзідэнта (нявызн.). Новы час (7 красавіка 2019).
  5. nashaniva.by
  6. nashaniva.by
Папярэднік:
Ахмед Алі аль-Міргані
3-ці Прэзідэнт Судана

16 кастрычніка 1993 - 11 красавіка 2019
Пераемнік:
Авад бэн Ауф
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Прэзідэнты Судана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англа-Егіпецкім Судане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Ваенныя злачынцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Фельдмаршалы і маршалы