wd wp Пошук:

Бэй Юймін

Бэй Юймін (англ.: Ieoh Ming Pei; 26 красавіка 1917 — 16 мая 2019) — амерыканскі архітэктар.

Біяграфічныя звесткі

Ён нарадзіўся ў 1917 годзе ў кітайскім Гуанчжоў. Пасля пераезду ў Злучаныя Штаты Амерыкі скончыў Масачусецкі тэхналагічны інстытут, а затым і Вышэйшую школу дызайну пры Гарвардскім універсітэце. У 1983 годзе Бэй Юймін стаў лаўрэатам Прытцкераўскай прэміі.

Сярод яго самых вядомых збудаванняў — Нацыянальны цэнтр атмасферных даследаванняў у Каларада, Эверсанскі мастацкі музей у Нью-Ёрку, Усходні будынак Нацыянальнай галерэі мастацтваў у Вашынгтоне, а таксама Зала славы і музей рок-н-ролу ў Кліўлендзе.

Галоўнай працай Бэй Юймина лічыцца піраміда музея Луўра ў Парыжы. Яна была створана па яго праекце ў перыяд з 1985 па 1989 гады. Піраміда ўяўляе сабой 20-метровы будынак са шкла і металу і служыць уваходам у музей[5].

Памёр на 103-м годзе жыцця ў Нью-Ёрку[6].

Зноскі

  1. I. M. Pei // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Pei Ieoh Ming // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 https://www.nytimes.com/2019/05/16/obituaries/im-pei-dead.html
  4. http://academie-architecture.fr/academiciens/ Праверана 27 красавіка 2017.
  5. nashaniva.by(недаступная спасылка)
  6. nytimes.com
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Стагадовыя доўгажыхары
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Манхэтэне
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 16 мая
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары небаскробаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары-мадэрністы
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Пенсільванскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары ЗША
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды