wd wp Пошук:

Атака на пасольства ЗША ў Багдадзе

Асноўны артыкул: Пратэсты ў Іраку (2019)

Пратэстоўцы ў двары дыпмісіі.

31 снежня 2019 года некалькі сотняў пратэстоўцаў атакавалі пасольства ЗША ў Багдадзе. За некалькі дзён да інцыдэнту амерыканскія ВПС разбамбілі пяць аб’ектаў Катаіб Хезбала і іншых шыіцкіх рухаў у Сірыі і Іраку, што і паслужыла падставай да нападу на дыпмісію.

Перадгiсторыя

Увечары 27 снежня была абстраляная ваенная база К1, размешчаная непадалёк ад іракскага горада Кіркук, падчас чаго загінуў адзін грамадзянскі падрадчык, які мае амерыканскае грамадзянства[1]. Урад ЗША абвінаваціла ва ўсім шыiцкую праіранскую групоўку Катаіб Хезбала, якая раней змагалася разам з iракскай урадавай армiяй супраць IДIЛ. Неўзабаве амерыканская авіяцыя нанесла авіяўдары па пяці аб’ектах апалчэнняў ў Іраку і Сірыі, забіўшы некалькіх чалавек. Як паведамляецца, пахаванне загінулых ад бамбардзіровак паступова перарасло ў мiтынг[2].

Напад

31 снежня ад некалькіх соцень да тысяч прыхільнікаў шыіцкай міліцыі «Аль-Хашд аш-Шаабі» ў квартале дыппрадстаўніцтваў Ірака выйшлі на акцыю пратэсту супраць амерыканскіх дзеянняў. Іракцы запатрабавалі ад урада краіны закрыць амерыканскае пасольства ці хаця б панізіць узровень дыпадносінаў з ЗША за дзеянні, якія не былі ўзгоднены з іракскімі ўладамі. Найбольш актыўныя мітынгоўцы пачалі закідваць тэрыторыю, на якой размешчана дыпмісія ЗША бутэлькамі з запальнай сумессю. Дзесяткі чалавек пайшлі на штурм аб’екта. Пратэстоўцы, забраўшыся на сцяну, змагла трапіць у будынак, на тэрыторыі якога, як адзначаюць відавочцы, былі чутныя стрэлы і бачныя пошугі полымя[3].

Маніфестанты выкарыстоўвалі балончыкi з фарбай, паспеўшы пакрыць сцены пабудоў пасольскага комплексу надпісамі ў падтрымку партыi «Хезбала». Пратэстоўцы выкрыквалі антыамерыканскія лозунгі і палілі партрэты прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Аднак сцены пасольства досыць надзейна ўмацаваныя, і асноўная частка пратэстуючых са сцягамі і транспарантамі мітынгавала на вуліцы. Пры гэтым, нягледзячы на ​​тое што ў натоўпе былі людзі ў ваеннай форме, зброі пры іх не было[4].

На даху былі бачныя амерыканскія вайскоўцы — як мяркуецца, марскія пехацінцы, якія накіравалі зброю на дэманстрантаў, але стралялі толькі ў паветра. У сувязі з асцярогай за бяспеку дыпламаты былi эвакуіраваны ў бяспечнае месца[4].

На падаўленне бунту была накіравана паліцыя. Паліцыянты ўжылi супраць актывістаў слёзатачывы газ і іншыя спецсродкі[3]. У выніку налёту каля 20 чалавек атрымалі раненні[5].

Наступствы

Пасля нападу Пентагон заявіў, што накіруе ў Ірак 750 ваеннаслужачых для ўзмацнення аховы дыпмісіі. Да 1 студзеня 2020 года з Кувейта прыбылі першыя сто марпехаў[6].

У сувязі з нападам дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа адклаў візіт ва Украіну, Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Кіпр. Адмена паездкі тлумачыцца неабходнасцю заставацца ў Вашынгтоне, каб сачыць за сітуацыяй у Іраку і забяспечваць бяспеку амерыканскіх грамадзян на Блізкім Усходзе[7].

3 студзеня амерыканская авіяцыя нанесла авіяўдар па міжнародным аэрапорце Багдада, у адказ на напад на пасольства ў Іраку. У выніку бамбавання загінулi іранскі генерал Касем Сулеймані і камандзір іракскай групоўкі шыіцкіх апалчэнцаў «Сілы народнай мабілізацыі», кіраўнік Катаіб Хезбала Абу Махдзі Аль-Мухандзіс[8][9]. У той жа дзень два найбуйнейшых блока ў парламенце Ірака — «Саірун» і «аль-Фатх» — заклікалі прыняць закон аб вывадзе замежных войскаў з тэрыторыі краіны[10].

Амерыканская адказная атака прывяла да эскалацыi амерыкана-iранскага канфлiкту. З-за гэтага падчас сусветных таргоў нафта падаражэла да максімуму з верасня 2019 года (у сярэднiм на 4%)[11][12].

4 студзеня ля будынка пасольства ЗША адбыўся выбух. Інфармацыі аб забітых і параненых няма. Разам з тым, бліжэйшыя тэрыторыі штаба сіл бяспекі Ірака падвергнуліся мінамётнаму абстрэлу. Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся на поўначы краіны ў правінцыі Найнава. Удакладняецца, што невядомыя абстралялі ўрадавыя будынкі каля штаба, якія выкарыстоўваюцца ваеннымі ЗША. Акрамя таго, ракетным ударам падвергліся квартал аль-Джадрыя і таксама размешчаная на поўначы ваенная база «Балада», якую выкарыстоўвалі амерыканскія сілы[13].

Мiжнародная рэакцыя

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Американские военные были обстреляны на базе в Ираке // Военное обозрение, 28 декабря 2019
  2. 1 2 Глава Ирака осудил нападение протестующих на посольство США в Багдаде // РИА Новости, 31 декабря 2019
  3. 1 2 Протестующие пошли на штурм посольства США в Багдаде // Военное обозрение, 31 декабря 2019
  4. 1 2 За «Хезболлу»: протестующие вынудили бежать посла США в Ираке // Газета.ру, 31 декабря 2019
  5. Трамп обвинил Иран в нападении на посольство США в Тегеране и направляет в Ирак дополнительные силы (ФОТО)
  6. США направят в Ирак 750 солдат после атаки посольства в Багдаде // Sputnik Беларусь, 1 января 2019
  7. Госсекретарь США Помпео отложил визит в Беларусь // Реформация, 1 января 2020
  8. Commander of Iran’s Quds Force, PMU deputy head martyred in US strike(нявызн.)  (недаступная спасылка). PressTV. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2020. Праверана 3 студзеня 2020.
  9. СМИ: КСИР подтвердил убийство лидера «Аль-Кудс» в Багдаде(нявызн.). ТАСС. Праверана 3 студзеня 2020.
  10. В парламенте Ирака призвали принять закон о выводе иностранных войск // РИА Новости, 3 января 2020
  11. Тэгеран абяцае “знішчальны адказ” за забойства генерала Сулеймані // Белтэлерадыёкампанія, 3 студзеня 2020
  12. Qasem Soleimani: US kills top Iranian general in Baghdad air strike
  13. Окрестности штаба сил безопасности Ирака подверглись обстрелу - Газета.Ru, 4 января
  14. США направят в Ирак 750 военных после нападения на посольство // Буквы, 1 января 2020
  15. Иран отрицает свою причастность к нападению на посольство США в Ираке // Укринформ, 1 января 2020
  16. Глава МИД Белоруссии обсудил с Помпео ситуацию на Ближнем Востоке // РИА Новости, 6 января 2020
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Снежань 2019 года
Катэгорыя·Падзеі 31 снежня
Катэгорыя·Іранскі крызіс
Катэгорыя·2019 год у Іраку
Катэгорыя·Гісторыя Багдада