wd wp Пошук:

Рэспубліка Косава

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Косава.

Косава (алб.: Kosova ці Kosovë, сербск.: Косово) — спрэчная тэрыторыя і часткова прызнаная дзяржава, якая знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Краіна абвясціла незалежнасць ад Сербіі ў лютым 2008 года, прыняўшы назву «Рэспубліка Косава». Сербія прызнае абраны ўрад Косава легітымнай адміністрацыяй і лічыць тэрыторыю сваёй уласнай Аўтаномнай правінцыяй Косава і Мятохіі. Па дадзеных ацэнак 2014 года насельніцтва Косава складае больш за 1,8 млн жыхароў. Прышціна — сталіца і найбуйнейшы горад у краіне.

Косава, якое не мае выхаду да мора, мае сухапутныя межы з Сербіяй на поўначы і ўсходзе, Паўночнай Македоніяй і Албаніяй на поўдні і Чарнагорыяй на захадзе.

У старажытныя часы на тэрыторыі Косава знаходзілася каралеўства дарданцаў і пазней рымская правінцыя Дарданія. У сярэднявеччы рэгіён быў часткай Візантыйская імперыі, Балгарскага царства і Сербіі, а бітва на Косавым полі 1389 года шырока разглядаецца як адзін з вызначальных момантаў сярэднявечнай гісторыі Сербіі. З 15 да пачатку 20 стагоддзя Косава ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, а ў канцы 19 стагоддзя стала цэнтрам албанскага руху за незалежнасць і Прызрэнскай лігі. У выніку паразы ў Першай балканскай вайне (1912—1913) Асманская імперыя саступіла Косаўскі вілает Балканскай лізе; большая частка тэрыторыі была далучана да каралеўства Сербія, а заходняя частка — да каралеўства Чарнагорыя, але пасля Першай сусветнай вайны абедзьве краіны далучыліся да каралеўства Югаславія. Пасля перыяду югаслаўскага ўнітарызму ў Каралеўстве канстытуцыя Югаславіі ўсталявала пасля Другой сусветнай вайны аўтаномную правінцыю Косава і Мятохіі ў складзе югаслаўскай рэспублікі Сербіі.

Доўгатэрміновая этнічная напружанасць паміж албанскім і сербскім насельніцтвам Косава паўплывалі на падзел правінцыі па этнічнай прыкмеце ў выніку міжэтнічнага гвалту, кульмінацыяй якога стала Косаўская вайна ў 1998—1999 гадах у межах больш шырокіх рэгіянальных Югаслаўскіх войнаў. Вайна скончылася ваенным умяшаннем НАТА, якія прымусілі Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія вывесці свае войскі з Косава, якое стала пратэктаратам ААН паводле рэзалюцыі СБ ААН 1244. 17 лютага 2008 года асамблея Косава абвясціла незалежнасць краіны, якая з таго часу атрымала прызнанне суверэннасці з боку Міжнароднае прызнанне Косава 93 з 193 дзяржаў-членаў ААН[1][2] і Тайвані (Рэспублікі Кітай). Сербія не прызнае Косава ў якасці дзяржавы, але, паводле Брусэльскага пагаднення 2013 года яна прызнала законнасць інстытутаў Косава. Асноўнымі народамі, якія пражываюць на тэрыторыі краіны, з’яўляюцца косаўскія албанцы, якія складаюць большасць насельніцтва, і косаўскія сербы. Па еўрапейскіх стандартах Косава з’яўляецца беднай краінай з высокім узроўнем беспрацоўя, якая да гэтага часу цалкам не аднавілася пасля мінулага канфлікту.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Косава

Ранняя гісторыя (да 839 года)

Сярэднявечны перыяд (839—1455 гады)

Балгарскае царства (839—1241 гады)

Візантыйская імперыя (1018—1180 гады)

Сербія (1180—1455 гады)

Асманскі перыяд (1455—1912 гады)

Косава ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі ад 1455 да 1912 года, спачатку як частка Румеліі, ад 1864 году як самастойная правінцыя. Падчас Вялікай Вайны 16831699 гадоў тэрыторыя Косава была на кароткі час захопленая аўстрыйскімі войскамі. У 1690 годзе сербскі патрыярх Арсень III вывеў 37 000 сямей з Косава. Перасяленні праваслаўных хрысціян з Косава працягнуліся ў XVIII стагоддзі. У 1766 годзе ўлады Атаманскай імперыі зліквідавалі інстытут Сербскага патрыярхату, пасля чаго становішча праваслаўных насельнікаў усёй Сербіі моцна пагоршылася. Албанская шляхта прыняла іслам, што забяспечыла ёй пасады чыноўнікаў у імперыі. На канец XIX стагоддзя мусульман у Косаве стала нават больш за праваслаўных. У XIX стагоддзі на Балканах прачнуўся этнічны нацыяналізм, і ў Косаве ім стаў албанскі нацыяналізм.

20 стагоддзе

Балканскія войны

Міжваенны перыяд і Другая сусветная вайна

Аўтаномія ў складзе Югаславіі (1946—1991 гады)

1990-я гады

Сучасны перыяд (з 1999 года)

Дзяржаўны лад і палітыка

Дзеючы прэм’ер-міністр Косава Іса Мустафа.

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад і палітыка

Выканаўчая ўлада

Асноўны артыкул: Прэзідэнт Косава Самая ўплывовая партыя ў Косаве — Дэмакратычная ліга Косава, якая пачала сваю дзейнасць напачатку 1990-х у якасці бяззбройнага супраціву палітыцы Мілошавіча.

Заканадаўчая ўлада

Асноўны артыкул: Асамблея Косава

Дыяграма, якая паказвае партыйны склад Асамблеі склікання 2014 года. Каляровыя часткі адлюстроўваюць прапорцыі прадстаўніцтва партый. Адпаведнасць колеру пэўнай партыі паказана ў табліцы справа.
КолерПартыяМесцаў
Урадавыя партыі
Дэмакратычная партыя 37
Дэмакратычная ліга 30
Сербскі спіс 9
Турэцкая дэмакратычная партыя 2
Кааліцыя Вакат 2
Апазіцыйныя партыі
Самавызначэнне 16
Альянс за будучыню Косава 11
Ініцыятыва за Косава 6
Іншыя дробныя партыі 7
Усяго месцаў 120

Судовая ўлада

Асноўны артыкул: Судовая ўлада Косава Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Косава

Акруга Абшчыны Плошча, км² Насельніцтва Карта
Гніланская Віція, Г’ілані, Каменіца, Клокат, Партэш, Ранілуг 1206 180,783
Г’якоўская Г’якова, Дэчані, Раховец, Юнік 1129 194,672
Косаўска-Мітровіцкая Вучытрн, Звечан, Зубін-Паток, Косаўска-Мітровіца, Лепасавіч, Паўночная Косаўска-Мітровіца, Србіца 2077 272,247
Печская Істок, Кліна, Печ 1365 174,235
Прызрэнская Драгаш, Малышава, Мамуша, Прызран, Сува-Рака 1397 331,670
Прышцінская Абіліч, Глагавац, Грачаніца, Косава-Поле, Ліплян, Нова-Брдо, Падуева, Прышціна 2470 477,312
Урошавацкая Джэнерал-Янкавіч, Качанік, Урошавац, Штрпцэ, Штымле 1030 185,806

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Геаграфічнае становішча

Асноўны артыкул: Геаграфія Косава Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Косава

Колькасць, рассяленне

Паводле Статыстычнага агенцтва Косава[3], агульная колькасць насельніцтва Косава складае ад 1 900 000 да 2 200 000.

Гарады

Асноўны артыкул: Гарады Косава

Нацыянальны склад

Этнічны склад Косава ў 2005 паводле АБСЕ.

Нацыянальны склад насельніцтва паводле дадзеных 2005:

Рэлігійны склад

Асноўны артыкул: Рэлігія ў Косава Пануе іслам (сунізм) — галоўным чынам сярод албанцаў. Ад 100 000 да 120 000 складаюць праваслаўныя (Сербскай праваслаўнай царквы).

Эканоміка

Косава — адзін з самых слаба развітых краёў у Еўропе. У Югаславіі Косава была самай адсталай часткай.

Спорт

Некалькі спартыўных асацыяцый сфармаваны ў Косава ў 2003 годзе згодна закону пра спорт № 2003/24, прынятым Асамблеяй Косава.

Зноскі

  1. http://www.rts.rs/page/stories/sr/story/9/politika/3746235/nauru-povukao-priznanje-kosova.html
  2. http://rs.n1info.com/English/NEWS/a546106/Dacic-says-95-countries-do-not-recognise-Kosovo-as-state-after-Nauru-s-withdrawal.html Архівавана 13 мая 2020.
  3. Архівавана 17 снежня 2008. Архівавана 9 сакавіка 2008. Косава ў лічбах за 2005 год (англ.)  Архівавана 9 сакавіка 2008.
  4. Census 2011 (нявызн.). http://pop-stat.mashke.org/kosovo-census-ks.htm.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спрэчныя тэрыторыі ў Еўропе
Катэгорыя·Рэспубліка Косава
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта