.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Акіхіта (па-японску: 上皇明仁; нар. 23 снежня 1933, Токіа) — 125-ы імператар Японіі ў 1989—2019 гадах. Дэвіз праўлення — Хэйсэй («Усталяванне міра»). 30 красавіка 2019 дабраахвотна пакінуў прастол і пайшоў на спачынак, перадаўшы трон свайму старэйшаму сыну, наследнаму прынцу Нарухіта. Стаў першым імператарам за апошнія 200 гадоў (пасля імператара Какаку), які адрокся ад прастола.
Акіхіта, прынц Цугуномія, нарадзіўся 23 снежня 1933 г. у 06.39 (JST) у Токіа.
Акіхіта — старэйшы сын і пятае дзіця Імператара Сёва (Хірахіта) і імператрыцы Нагака. Прынц Акіхіта вучыўся ў школе пэраў Гакусюін з 1940 па 1952 г. Нараўне з традыцыйным японскім настаўнікам імператарскай сям’і С. Каідзумі ў прынца была таксама амерыканская выхавальніца — Элізабэт Грэй Вінінг, вядомы аўтар дзіцячых кніг, якая дапамагала прынцу ў вывучэнні англійскай мовы і заходняй культуры.
Імператар Акіхіта заняў трон пасля смерці свайго бацькі, імператара Хірахіта, у 1989 годзе.
У жніўні 2016 года ў звароце да нацыі ён сказаў, што пачынае адчуваць абмежаванні, якія накладае на яго ўзрост, і што гэта прывяло яго да разважанняў аб ролі і абавязках імператара. 9 чэрвеня 2017 верхняя палата парламента Японіі ўхваліла спецыяльны законапраект аб адрачэнні ад пасады 83-гадовага імператара.
У 2018 годзе Акіхіта выказаў глыбокае раскаянне з нагоды дзеянняў сваёй краіны ў часы Другой сусветнай вайны.
Імператар Акіхіта афіцыйна сышоў у адстаўку ў поўнач 30 красавіка 2019 года. На наступны дзень прайшоў рытуал па ўступленні на трон яго старэйшага сына Нарухіта.