wd wp Пошук:

Гільменд

Гільме́нд — рака ў Афганістане і Іране (нізоўі).

Даўжыня 1150 км, плошча басейна каля 500 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Гіндукуш, цячэ па Іранскім нагор’і паміж пустынямі Дашты-Марго і Рэгістан, заканчваецца ў бяссцёкавай упадзіне Сістан, жывіць возера Хамун. Галоўныя прыток — Аргандаб. Вясенне-летняя паводка. Сярэдні расход вады 400—500 м³/с. Выкарыстоўваецца на арашэнне.

У бронзавым веку паабапал Гільменда развівалася старажытная гарадская культура, якая падтрымлівала шчыльныя сувязі з суседнімі Індскай і Протаэламскай цывілізацыямі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі Афганістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара