wd wp Пошук:

Нікалас Мадура

Нікалас Мадура Морас (ісп.: Nicolás Maduro Moros; нар. 23 ліпеня 1962 года, Каракас, Венесуэла) — венесуэльскі палітычны дзеяч. З 9 жніўня 2006 г займае пасаду міністра замежных спраў Венесуэлы. У кастрычніку 2012 стаў віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы, захаваўшы за сабой пасаду міністра замежных спраў. З 5 сакавіка 2013 года, пасля смерці Чавеса, выконвае абавязкі прэзідэнта Венесуэлы.

Біяграфія

Нікалас Мадура пачынаў сваю палітычную кар’еру як кіроўца і неафіцыйны член прафсаюза, які прадстаўляў працоўных каракаскага метро ў 1970-х і 1980-х. У васьмідзясятых ён скончыў ліцэй Авалі і грамадскую сярэднюю школу на захад ад Каракаса. Ён лічыцца адным з заснавальнікаў Руху за V рэспубліку (MVR) і як актывіст, які адыграў важную ролю ў вызваленні Уга Чавеса і прэзідэнцкай кампаніі апошняга ў 1998 годзе.

Пазней ён абіраўся ад ДПР (Руху «Пятая рэспубліка») у венесуэльскую палату дэпутатаў у 1998, у Нацыянальны Устаноўчы сход у 1999, у Нацыянальны сход у 2000 і 2005, прадстаўляючы сталічны раён. Быў абраны спікерам парламента, нягледзячы на тое, што ў яго не было дыплома аб фармальнай вышэйшай адукацыі. На сваёй пасадзе ён заставаўся ў 2005 і першай палове 2006.

На выбарах 14 красавіка 2013 г. Нікалас Мадура апярэдзіў Энрыке Капрылеса на 1,5%. Паводле дадзеных дзяржаўнай выбарчай камісіі Венесуэлы, за Нікаласа Мадура прагаласавалі 50,76%, у той час як яго апанента Энрыке Капрылеса падтрымалі 49,07% тых, хто прыйшоў на выбарчыя ўчасткі грамадзян.

8 кастрычніка 2013 года Нікалас Мадура выступіў са зваротам да Нацыянальнай асамблеі, каб даць яму асаблівыя паўнамоцтвы, неабходныя яму для эфектыўнай барацьбы з карупцыяй і эканамічнай вайной, якая пагрозлівая Венесуэле. За законапраект прагаласавалі 99 парламентарыяў з 165.

У 2014 годзе Нікалас Мадура запусціў на радыё ўласную праграму пад назвай «У кантакце з Мадура». Паводле задумы прэзідэнта, новы фармат зносін з жыхарамі Венесуэлы дасць магчымасць адкрыта абмяркоўваць сучасныя праблемы краіны, аператыўна рэагаваць на грамадскую крытыку, каментаваць у прамым эфіры бягучыя падзеі.

16 сакавіка 2015 г. парламент прадаставіў Н. Мадура права выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу закона (без адабрэння іх дэпутатамі) да 16 жніўня таго ж года.

20 мая 2018 гадоў ў Венесуэле адбыліся пазачарговыя прэзідэнцкія выбары. Мадура перамог на іх, набраўшы 67,8% галасоў пры яўцы 46%. Апазіцыя байкатавала выбары, вынікі выбараў не прызналі ЗША (якія афіцыйна назвалі Мадура «ўзурпатарам улады»), Канада, Аўстралія і шэраг дзяржаў Лацінскай Амерыкі[5].

4 жніўня 2018 г. паведамлена пра няўдалы замах на Мадура з выкарыстаннем БПЛА, да якіх была прымацаваная выбухоўка C4. У спробе замаху на прэзідэнта падазраюцца шэраг ультраправых груповак і ўрад суседняй Калумбіі[6].

Нацыянальная асамблея (парламент) абвінаваціла палітыка ва ўзурпацыі ўлады і парушэннях. Праз канфлікт з Нацыянальнай асамблеяй Мадура даў прысягу 10 студзеня 2019 года не перад парламентам, а ў будынку Вярхоўнага суда Венесуэлы.

Сям’я

Мадура жанаты на Сіліі Флорэс, якая з’яўляецца вядомым левым палітыкам (спачатку ў Руху «Пятая рэспубліка», затым у Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы). Яна змяніла мужа на пасадзе спікера заканадаўчага органа.

Сын — Нікалас Мадура Гуэра. Мадура малодшы, як і яго бацька, заняўся палітыкай, уступіўшы ў 2014 г. у Адзіную сацыялістычную партыю Венесуэлы.

Зноскі

  1. Maduro appoints Aristóbulo Istúrizas new Vice-President
  2. Мадура прызначыў пераемніка на выпадак адстаўкі
  3. Nicolás Maduro Moros // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. Nicolas Maduro // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. svaboda.org
  6. В Венесуэле обвинили правые силы в покушении на Мадуро

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каракасе
Катэгорыя·Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Венесуэлы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада